Вы тут

У рамках акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі» ў Гродзенскай вобласці праведзена каля ста мерапрыемстваў


З сакавіка валанцёрскія атрады БРСМ праводзяць работы па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў ваеннай гісторыі. Ужо цяпер у рамках акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі» ў Гродзенскай вобласці праведзена каля ста мерапрыемстваў.


У Смаргонскім раёне хлопцы і дзяўчаты добраўпарадкавалі помнік загінулым танкістам у аграгарадку Солы, у Свіслачы навялі парадак каля мемарыяльнага комплексу «Асілак», у Бераставіцкім раёне — каля помніка Маці, якая смуткуе. Актывісты Шчучынскага раёна прыбралі каля 20 помнікаў савецкіх воінаў і партызанаў, брацкіх магіл ахвяр фашызму Вялікай Айчыннай вайны.

«Прыцягненне да такіх акцый служыць чарговым напамінам маладым пакаленням аб страшных наступствах і ахвярах вайны. Валанцёры БРСМ з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі, і кожны змог унесці свой уклад у захаванне гістарычнай памяці пра подзвігі беларускага народа, — кажа першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Ганна Сарасек. — Акрамя таго, у рамках акцыі нашы актывісты арганізоўваюць віншаванні ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў з дзяржаўнымі святамі, знамянальнымі датамі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ

Загаловак у газеце: Захаваем памяць аб героях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?