Вы тут

Патрыятычны праект «Ліст Герою Вялікай Перамогі» распачалі ў Беларусі


Патрыятычны праект пад такой назвай распачалі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская піянерская рэспубліканская арганізацыя.


Да ўдзелу запрасілі навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў ВНУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і рухаў. Напярэдадні Дня Перамогі і Дня Незалежнасці ім прапанавана напісаць ліст з дня сённяшняга ў мінулае — на фронт сваяку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Затым скласці яго ў знакаміты трохкутнік і перадаць у першасную арганізацыю БРСМ школы, ВНУ, прадпрыемства альбо арганізацыі.

Усе лісты-трохкутнікі будуць акумуляваны ў раённых, гарадскіх і абласных камітэтах, дзе на конкурснай аснове пройдзе адбор найлепшых творчых работ. Іх перададуць у Цэнтральны камітэт БРСМ, а затым — у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. «Ліст Герою Вялікай Перамогі» — частка вялікага рэспубліканскага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота БРСМ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.