Вы тут

Прымаюцца конкурсныя работы на міжнародны фестываль «ФотаКрок» у Віцебску


Да 15 чэрвеня прымаюцца конкурсныя работы на VI Міжнародны фестываль фатаграфіі «ФотаКрок» імя Сігізмунда Юркоўскага, які адбудзецца ў Віцебску з 23 па 27 чэрвеня, паведамілі БелТА ў аргкамітэце форуму.


Віцебск стаў радзімай фотафестывалю невыпадкова. Тут у другой палове XIX стагоддзя тварыў Сігізмунд Юркоўскі, які ўпершыню ў свеце прапанаваў выкарыстоўваць у фотаапаратах шторна-шчылінную засаўку. Гэта вынаходка дала штуршок развіццю фотатэхнікі і стала прабацькам аналагічнага ўстройства ў сучасных лічбавых фотаапаратах. Сёння віцебскі «ФотаКрок» мае імя праслаўленага фатографа і вынаходніка. Таксама ў абласным цэнтры дзейнічае музей, названы ў гонар гэтага дзеяча.

Тэма конкурсу ўжо вызначана — «Гэта любоў». Любоў да людзей, блізкага або свайго куміра, роднай краіны, дзікіх і хатніх жывёл, прыроды, працы, хобі, моды і нават самога сябе — такі лейтматыў будучага фестывалю. «Любоў — гэта тое пачуццё, якое прымушае нас дзейнічаць, рабіць першы крок насустрач: пазнаёміцца, падаць руку, падарыць букет або нават адважыцца на подзвіг. Гэта тэма ўсёабдымная, і тым цікавей будзе паглядзець на яе праз аб’ектывы розных людзей з дапамогай прадстаўленых на фестывалі работ. На конкурс прымаюцца фотаздымкі, якія ўвасабляюць самае прыгожае, самае вялікае пачуццё на зямлі, здольнае мяняць жыццё чалавека і нават ход гісторыі. На адрас фестывалю прыйшло ўжо каля 200 здымкаў ад фатографаў — аматараў і прафесіяналаў — з усіх канцоў свету», — расказалі ў аргкамітэце.

Журы конкурсу выбера лепшыя работы з прысланых у электронным выглядзе на адрас fest@fotokrok.org у намінацыях «Адзіночнае фота» ​​і «Серыя». Ад кожнага ўдзельніка прымаюць не больш за 10 адзіночных фатаграфій і да трох серый, якія складаюцца з 3-12 здымкаў. Старшынёй журы стане Яўген Беразнер — эксперт на міжнародных партфоліа-рэвю, а таксама куратар мерапрыемстваў у галіне фатаграфіі ў Расіі і за мяжой. Адабраныя фота ўвойдуць у фестывальную экспазіцыю, а лаўрэатаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі.

У мінулым годзе з-за пандэміі форум праходзіў анлайн. У гэтым арганізатары спадзяюцца правесці міжнародную сустрэчу паклоннікаў фотамастацтва ў Віцебску ў рэальным рэжыме. Праграмай прадугледжаны лекцыі вядучых фатографаў Расіі і блізкага замежжа, навучальныя практыкумы, экскурсіі і традыцыйны бліц-конкурс сярод удзельнікаў фестывалю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».