Вы тут

На адкрыты фестываль скандынаўскай хады запрашае 30 красавіка БДУ


Спартыўная імпрэза прымеркавана да 100-годдзя ўніверсітэта і праводзіцца дзеля развіцця і папулярызацыі скандынаўскай хады ў нашай краіне.


Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, незалежна ад узросту, месца пражывання, працы і навучання. Для гэтага трэба да 29 красавіка зарэгістравацца па спасылцы.

Аматараў здаровага ладу жыцця чакаюць спаборніцтвы ў асабістым і камандным заліках на дыстанцыях 2,5 і 5 кіламетраў. Саставы каманд колькасцю ад 12 да 15 чалавек будуць вызначаны ў дзень выступлення. Інвентаром для скандынаўскай хады забяспечаць арганізатары мерапрыемства.

Скандынаўская хада як від спорту сфарміраваўся ў 1990-х гадах. Яго з'яўленню папярэднічала ў 1940-х гадах ініцыятыва прафесійных лыжнікаў Фінляндыі падтрымліваць сябе ў форме па-за лыжным сезонам з дапамогай бегу з палкамі без лыж.

У Беларусі скандынаўская хада набывае папулярнасць дзякуючы яе ўплыву на арганізм чалавека. Падчас заняткаў гэтым відам спорту працуюць да 90 % цягліц, спальваецца на 45 % больш калорый, чым пры звычайнай хадзе, падтрымліваецца ў тонусе сардэчна-сасудзістая і дыхальная сістэмы, зніжаецца ўзровень стрэсу.

Фестываль пройдзе на спартыўнай пляцоўцы на вуліцы Курчатава, 7. Пачатак у 9:00. Каманда, якая пераможа, атрымае кубак, а лаўрэаты індывідуальнай гонкі — медалі і дыпломы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.