Вы тут

Велапрабег да Дня Перамогі арганізуюць у Белавежскай пушчы


У нацыянальным парку «Белавежская пушча» 10 мая плануюць правесці велапрабег «Дарога памяці», паведамляе сайт нацпарка.


Удзельнікам прапануюць ля помніка загінулым воінам ушанаваць хвілінай маўчання памяць абаронцаў Айчыны. Затым пачнецца велапрабег, які пройдзе па экалагічным маршруце (13 км) з інтэрактывам і паласой перашкод. На «Царскай паляне» запланаваны прывал. Там аматары актыўнага адпачынку змогуць падсілкавацца кашай, шашлыкамі, блінамі з начынкамі, гарбатай на травах. Будуць арганізаваны разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. У праграме пазначана стральба з пнеўматычнай зброі, гольф, боўлінг, крафтавыя гульні.

Удзельнічаць у прабегу можна на сваім ровары або ўзяць у пункце пракату Белавежскай пушчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».