Вы тут

Кірункі выкарыстання сямейнага капіталу прапануюць павялічыць


Пра гэта і апошнія дэмаграфічныя трэнды расказала на відэа-брыфінгу начальнік упраўлення народанасялення, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.


Фота: pixabay.com

Па яе словах, з 2015 года адкрыта больш за 97 тысяч укладаў сямейнага капіталу на агульную суму 2,5 мільярда беларускіх рублёў. «Гэта лічба супастаўная з гадавымі выдаткамі на ўсю сістэму дзяржаўных дапамог сем'ям з дзецьмі», — звярнула ўвагу начальнік упраўлення.

Датэрмінова сямейны капітал выкарыстала 31 тысяча шматдзетных сем'яў. «Дастаткова актыўна пачалося выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу з 2020 года, калі былі ўнесены змены ў заканадаўства і было дадзена права датэрміновага выкарыстання на такія першачарговыя напрамкі для шматдзетных сем'яў, як будаўніцтва жылля і атрыманне адукацыі», — адзначыла спецыяліст Мінпрацы.

Паводле яе слоў, ва ўрад ужо ўнесены праект указа па пашырэнні напрамкаў выкарыстання сямейнага капіталу. Прапаноўваецца выдаткоўваць сямейны капітал на пагашэнне крэдытаў грамадзян, якія самастойна заключылі дагаворы на будаўніцтва жылля, пагашэнне пазык арганізацый па месцы працы грамадзян, набыцця долі на права ўласнасці на жыллёвае памяшканне, медыцынскія паслугі ў сферы артапедыі, набыццё тавараў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў, аплату адукацыі ў ВНУ і ССУА спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў.

Марына Арцёменка адзначыла, што ўсяго ў краіне налічваецца 2 мільёны 612 тысяч сем'яў, з іх больш за 1 мільён 140 тысяч мае дзяцей да 18 гадоў. Адно дзіця выхоўваюць амаль 60 % сем'яў, дваіх — 31,4%, траіх і больш — 8,7 %.

«У параўнанні з дадзенымі перапісу 2009 году ў нас знізілася доля аднадзетных сем'яў і павялічылася доля сем'яў з двума, трыма і больш дзецьмі. Гэты трэнд кажа, што ўсе меры, якія прымаліся ў апошнія гады і былі накіраваны на падтрымку шматдзетных сем'яў, далі свой вынік», — падкрэсліла Марына Арцёменка. Паводле яе слоў, у Беларусі налічваецца больш за 114 тысяч шматдзетных сем'яў.

Сярод дэмаграфічных трэндаў — павелічэнне ліку бацькаў-адзіночак. Колькасць няпоўных сем’яў, дзе дзяцей выхоўвае толькі тата, з 2009 года павялічылася больш чым у два разы. Як дадала Марына Арцёменка, праводзіцца маніторынг выкарыстання мужчынамі «бацькоўскага адпачынку» і разглядаецца магчымасць унясення ў Працоўны кодэкс нормаў, якія накіраваны па спрыяльнае сумяшчэнне прафесійных і сямейных абавязкаў.

З'яўленне дзяржпраграмы сямейнага капіталу станоўча паўплывала на сітуацыю з нараджэннем трэціх і наступных дзяцей. З 2015 года такіх дзяцей нараджаецца каля 20 тысяч у год, іх доля ў агульным ліку нараджэнняў складае 23 %.

Сярод тэндэнцый, пра якія паведаміла спецыяліст, — зніжэнне колькасці шлюбаў і павелічэнне колькасці разводаў. Амаль кожны трэці развод прыпадае на сямейныя пары, якія пражылі ў шлюбе 5–9 гадоў. Сярод скасаваных шлюбаў найбольшая ўдзельная вага прыпадае на пары ва ўзросце 30–39 гадоў. Як падкрэсліла спецыяліст, дзяржава робіць шмат для захавання і ўмацавання інстытута сям'і.

Марыя Дадалка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.