Вы тут

Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі «Беларусь 3» пакажа месу Вердзі «Рэквіем»


Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі тэлеканал «Беларусь 3» 26 красавіка пакажа месу Джузепе Вердзі «Рэквіем» у выкананні сусветна вядомых артыстаў оперы.


На сцэне Вялікага тэатра Беларусі 25 красавіка прагучыць адна з самых вядомых работ італьянскага кампазітара Джузепе Вердзі «Рэквіем», які майстар напісаў пад уплывам шэрагу асабістых трагедый, калі адзін за адным сышлі з жыцця блізкія яму людзі. Бессмяротны твор Вердзі цягам часу знайшоў водгук ва ўсім свеце, стаўшы не толькі часткай рэпертуару шматлікіх тэатраў, але і сімвалам высокіх пачуццяў, светлай памяці і смутку.

Напярэдадні 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС Вялікі тэатр ушануе памяць ахвяр тых трагічных падзей выкананнем «Рэквіема», у якім возьмуць удзел зоркі тэатральных пляцовак розных краін — прыма Марыінскага тэатра Кацярына Семянчук, уладальніца шматлікіх прэмій, у тым ліку Гран-пры конкурсу BBC «Спявак свету» ў Кардыфе (2015) Надзея Кучар, саліст Гамбургскай оперы Аляксандр Рославец і беларускі тэнар з аўстрыйскага Graz Opera, пераможца «Апераліі» Пласіда Дамінга (2018) Павел Пятроў. Для кожнага з салістаў выкананне месы Дж. Вердзі на сцэне Вялікага тэатра стане першым. За дырыжорскім пультам гледачы ўбачаць Дзмітрыя Мацвіенку, а галоўным хормайстрам выступіць народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

Тэлеверсію жалобнай месы сацыякультурны канал прадставіць 26 красавіка ў 18.40.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Вечар светлай памяці і смутку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.