Вы тут

Студэнты БДУ здолелі прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні


Каманда факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ адзіная ад Беларусі здолела прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. У яе склад увайшлі другакурснік Аляксей Філіновіч, чацвёртакурснікі Яфім Клімашэўскі і Антон Палюховіч.


У паўфінале спаборніцтваў хлопцы заваявалі бронзавы медаль. Усяго ўдзельнікамі паўфіналу сталі 48 камандаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Грузіі, Узбекістана і Латвіі. Нашу краіну прадстаўлялі тры зборныя БДУ і адна — БДУІР.

Дарэчы, на рахунку БДУ таксама два дыпломы другой ступені.

Кожнай камандзе з трох чалавек быў дадзены адзін камп'ютар. На рашэнне 11 задач на англійскай мове давалася пяць гадзін. Студэнты распрацоўвалі алгарытм, даводзілі яго аптымальнасць і пісалі праграму на адной з моў праграмавання. Правільнасць рашэння правяралі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы. Перамога прысуджалася камандзе, якая рашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час.

Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў з'яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам маладзёжнай эліты сусветнага праграмавання. Беларускія каманды ўдзельнічаюць у ім з 1995 года. За ўсю гісторыю ўдзелу скарбонку праграмістаў з БДУ папоўнілі залаты медаль, «бронза» і дзве сярэбраныя ўзнагароды. Пры гэтым БДУ з'яўляецца пастаянным удзельнікам фінальных выступленняў.

Фінал чэмпіянату свету па праграмаванні 2021 года пройдзе восенню. Фармат спаборніцтваў вызначаць у найбліжэйшы час.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».