Вы тут

Гальшанскі замак адкрые дзверы Паўночнай вежы ў пачатку мая


Унутраная аздоба Паўночнай вежы, дзе размесціцца музейная «халодная» экспазіцыя, амаль завершана. Цяпер тут усталёўваецца неабходнае абсталяванне і элементы экспазіцыі. А ўжо праз крыху больш як два тыдні знакаміты Гальшанскі замак, адзін з самых містычных замкаў Беларусі, будзе гатовы прымаць гасцей.


Нагадаем, што ўсяго будуць задзейнічаны чатыры ўзроўні Паўночнай вежы: падвальнае памяшканне, першы, другі і трэці паверхі. Іх галоўная задача — па-свойму прадставіць гісторыю Гальшанскага замка.

— Работа па музеефікацыі паўночнай вежы Гальшанскага замка працягваецца, — адзначае дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча Алена ЖАСТКОВА. — Вітрыны першага яруса чакаюць моманту напаўнення экспанатамі, менавіта там зойме годнае месца вядомая геральдычная кафля часоў Паўла Стэфана Сапегі. Ідуць работы па мастацкім аздабленні сцен кожнага яруса. Трэці паверх запоўнілі выявы замка, і ўжо гатовы прэзентаваць наведвальнікам усю веліч і разнастайнасць Каменнай кветкі.

Экспазіцыя падвальнага памяшкання будзе змяшчаць падлогу-вітрыну, пад якой схаваюць знакамітыя скарбы Гальшан, што размяшчаліся ў спальных пакоях уладальнікаў замка. Першы паверх будзе прысвечаны археалогіі. У прыватнасці, там размесцяцца ўнікальныя гістарычныя знаходкі, знойдзеныя на тэрыторыі Гальшан і Гальшанскага замка ў розныя перыяды пошукавых работ.

Другі ярус стане цікавінкай Паўночнай вежы. Яго цэнтр — прыгожы барочны камін, які адсылае нас да эпохі Сапегаў. Дапоўняць гэты антураж зандаж з унікальнай керамічнай пліткі, якая была знойдзена падчас раскопак, а таксама фрагменты падлогі ўнікальнага мура, якую можна сустрэць толькі ў гэтым магнацкім замку.

На трэцім паверсе турыстам пакажуць вялікае пано, што сфарміруе ўяўленне пра тое, як замак выглядаў у розныя часы, якім яго змаглі захаваць мастакі і гісторыкі на старажытных карцінах і гравюрах. Акрамя таго, тут установяць макет Гальшанскага палаца ў разрэзе. З яго дапамогай можна будзе ўбачыць, наколькі розныя па сваёй функцыянальнасці былі памяшканні ў крэпасці.

Тут жа, на самым верхнім паверсе, абсталяваная спецыяльная назіральная пляцоўка з тэлескопам, з дапамогай якога госці замка ўбачаць панараму Ашмянаў і іх ваколіц.

У Ашмянскім райвыканкаме канстатавалі, што работы па рэканструкцыі Паўночнай вежы замка Сапегаў выйшлі на фінішную прамую. Таму ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы адбудзецца 6 мая. Пачатак у 12:00.

У гэты знамянальны дзень ля сцен Гальшанскага замка адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне. Таксама пройдуць майстар-класы разьбы па дрэве, ганчарнай справе, вырабе лялек-абярэгаў і многія іншыя. Дапоўніць свята рыцарскі турнір.

Аліса СКІБА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».