Вы тут

Мабільнасць дзеля новага месца працы


У І квартале 2021 года службай занятасці аказана садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы 22 сем'ям беспрацоўных.


У складзе пераселеных сем'яў — 45 чалавек, з іх 27 у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост перасяленцаў — 37 гадоў.

Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца жыхарства і працы выплачваюць сродкі ў памеры сяміразовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму. Таксама людзям пакрываюць выдаткі на праезд, перавоз маёмасці, дадатковыя асабістыя выдаткі (сутачныя) за час знаходжання ў дарозе.

Таксама выплачваюць грашовыя сродкі ў памеры двухразовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму пры перасяленні беспрацоўных з гарадоў на новае месца жыхарства і работы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама ў гарады-спадарожнікі.

У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці — 86,3 %, пераважна ў сельскую мясцовасць — 95,5 %. Пры гэтым дзве сям'і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з буйных гарадоў.

З вакансіямі, якія прадугледжваюць жыллё, можна азнаёміцца ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?