Вы тут

Свае свойскія... страусы


Пятнаццаты год пад Слуцкам гадуюцца самыя вялікія ў свеце птушкі — афрыканскія страусы: не ў полі, не ў лесе, а на ўскраіне вёскі Лясішча, у сялянска-фермерскай гаспадарцы «Птушыны свет».


Тут сапраўдная чарада экзатычных для нашага клімату асобін розных узростаў і памераў: ад «куранят»-птушанят да статных, вышынёю пад два метры, прыгажуноў, якія вольна пасвяцца на лужку за загародкай. Таксама ў гаспадарцы вырошчваюць коней, коз і авечак, трусоў і нутрый, качак і гусей, фазанаў і паўлінаў, але ўтрыманне чорных страусаў — як афіцыйна называюць гэты від птушыных з далёкага паўднёвага кантынента, — напаўняе падворак адметнай, непаўторнай атмасферай. На тэрыторыі фермы не першы год дзейнічае і аграсядзіба. Тры гады працуе ў «Птушыным свеце» Ірына Урублеўская (на фота), якой даручана кіраваць работамі і на фермерскім падворку, і на полі, і на аграсядзібе. Ірына Фёдараўна таксама даглядае і корміць жывёл і птушак, выходжвае маладняк. А яшчэ сустракае турыстаў і праводзіць для іх экскурсіі ў «афрыканскі» куточак.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».