Вы тут

Вакцына ад Паднябеснай. Кітайскія прэпараты прызналі вельмі эфектыўнымі


Больш за мільярд вакцын ад каранавіруса COVІD-19 выкарыстана ва ўсім свеце. Агенцтва AFP паведаміла пра гэта са спасылкай на даныя з афіцыйных крыніц. Менш чым праз пяць месяцаў пасля пачатку вакцынацыі жыхарам 207 краін і тэрыторый зрабілі прышчэпкі. Кітайская вакцына Sіnopharm уваходзіць у топ-5 сусветных лідараў — яна масава прымяняецца больш чым у 40 краінах. Дарэчы, прэпарат больш распаўсюджаны, чым расійскі «Спадарожнік V», які выкарыстоўваюць у 32 дзяржавах.


Глабальны лідар

У Кітаі былі мабілізаваны сілы ўсёй краіны для завяршэння распрацоўкі вакцын ад COVІD-19. Жыццёва неабходныя прэпараты былі распрацаваны апераджальнымі тэмпамі і маюць высокую якасць. Пра гэта на ХІХ Кітайскай канферэнцыі па міжнародным абмене прафесіяналамі (Шэньчжэньскі форум) заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі Chіna Natіonal Bіotec Group (CNBG), якая ўваходзіць у склад карпарацыі Sіnopharm, Ян Сяамін, паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».

Сутыкнуўшыся з пандэміяй COVІD-19, Паднябеснай спатрэбілася ўсяго 98 дзён, каб хутка распрацаваць інактываваную вакцыну ад каранавіруса. «Кітайскія вакцыны з'яўляюцца аднымі з перадавых у свеце», — заўважыў Ян Сяамін. На сённяшні дзень у КНР дзесяць вакцын ад COVІD-19 ужо ўступілі ў трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў. Паднябесная — бясспрэчны глабальны лідар. З 11 вакцын, якія атрымалі дазвол на паўсюднае экстраннае выкарыстанне ва ўсім свеце, пяць з'яўляюцца кітайскімі.

Ацэнка спецыялістаў

Амерыканскае агенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на двух аўстралійскіх экспертаў, што кітайская вакцына вытворчасці Sіnovac «вельмі эфектыўная» для прадухілення выпадкаў цяжкага працякання COVІD-19. Агенцтва ўзяла інтэрв'ю ў Фіёны Расэл, прафесара Дзіцячага навукова-даследчага інстытута імя Мёрдака, а таксама ў Пола Грыфіна, ад'юнкт-прафесара Квінслендскага ўніверсітэта і эксперта па інфекцыйных захворваннях і мікрабіялогіі. Фіёна Расэл назвала вакцыну Sіnovac надзвычай дзейснай для прадухілення цяжкага цячэння захворвання. Яна заявіла, што эфектыўнасць вакцыны ў засцярозе ад умераных і цяжкіх выпадкаў COVІD-19 — 100 працэнтаў. Пол Грыфін, у сваю чаргу, заявіў, што прэпарат вельмі эфектыўны ў прадухіленні крытычных выпадкаў.

Даныя даследаванняў вакцыны ад COVІD-19 вытворчасці кітайскай кампаніі, апублікаваныя чылійскімі органамі аховы здароўя, прадэманстравалі вельмі пазітыўныя і натхняльныя вынікі, а таксама высокую эфектыўнасць вакцыны, заявіў эксперт Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Шаа Імін. Прэпарат вельмі эфектыўны ў прадухіленні як інфіцыравання, так і шпіталізацыі, развіцця цяжкай формы захворвання і смяротнага зыходу, заявіў ён. У даследаваннях у Чылі ўзяло ўдзел больш за 10 мільёнаў чалавек, і гэта самае буйное і поўнае даследаванне на сённяшні дзень, заўважыў Шаа Імін. Як падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС Чылі Радрыга Яньес, яго краіна зрабіла правільны выбар, і для кітайскай вакцыны будуць прадугледжаны асаблівыя ўмовы.

Даныя па двух прэпаратах супраць COVІD-19, перададзеныя кітайскімі кампаніямі Sіnopharm і Sіnovac Bіotech, паказваюць, што іх эфектыўнасць адпавядае патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і тыя не могуць нанесці шкоду здароўю чалавека. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Стратэгічнай кансультатыўнай групы экспертаў СААЗ па імунізацыі Алехандра Кравіёта. Сусветная арганізацыя аховы здароўя збіраецца да пачатку мая ўключыць кітайскія прэпараты ад каранавіруса Sіnovac і Sіnopharm у спіс вакцын, якія рэкамендуюцца для экстраннага выкарыстання, заявіў прадстаўнік СААЗ Ражэрыа Пінта дэ Са Гаспар.

Каштоўная дапамога

Як вядома, у сярэдзіне сакавіка ў Беларусі пачалі прышчапляць супраць каранавіруса кітайскай вакцынай SARS-CoV-2 Vaccіne (Vero Cell), Іnactіvated, кампаніі Sіnopharm. У лютым прэпарат прыбыў з Пекіна. Тады ў Беларусь было дастаўлена 100 тысяч доз вакцыны. Транспартаваць і захоўваць яе можна пры тэмпературы 2-8 градусаў вышэй за нуль, што з'яўляецца перавагай. У нашай краіне яна прайшла ўсе працэдуры, неабходныя для пацвярджэння бяспекі і якасці, адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн адзначыў, што вакцына перададзена ў якасці бязвыплатнай дапамогі. «Мы вельмі рады, што нашы беларускія сябры будуць выкарыстоўваць кітайскую вакцыну, і спадзяёмся, што яна зможа адыграць істотную ролю ў барацьбе з пандэміяй», — заўважыў дыпламат.

Спецыялісты абмяркоўваюць пытанне лакалізацыі вытворчасці кітайскай вакцыны ў Беларусі, паведаміла БелТА. Па словах Дзмітрыя Піневіча, магчыма, гэта адбудзецца на базе індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Захар БУРАК

Фота: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.