Вы тут

Да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя


Паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, перадае БелТА. 


"Перыяд халоднага надвор'я, які назіраецца ўжо амаль тыдзень, значна сапсаваў статыстыку красавіка. Калі да 23 красавіка сярэднясутачная тэмпература паветра па Беларусі ў асноўным была на 1-2 градусы вышэйшая за кліматычную норму, то сёння на пераважнай частцы тэрыторыі краіны адзначаецца адмоўная анамалія тэмпературы. Сёння ў Беларусь пачала паступаць больш цёплая паветраная маса. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску густой воблачнасці не чакаецца, таму ў разгар дня па краіне максімумы тэмпературы будуць у межах ад плюс 11 па паўночным усходзе да плюс 18 па паўднёвым захадзе", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 30 красавіка, сітуацыя зноў зменіцца. Тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы на еўрапейскую тэрыторыю Расіі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, у дзённы час парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, днём будзе ад плюс 13 па поўначы да 20 градусаў цяпла па поўдні.

У суботу, 1 мая, з поўначы Польшчы чакаецца распаўсюджванне вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па ўсходзе краіны яшчэ захаваецца ўплыў страчваючых актыўнасць атмасферных франтоў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7, днём - 10-17 градусаў цяпла.

У нядзелю, 2 мая, ноччу ў паўднёвых раёнах, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе адчувацца ўплыў атмасферных франтоў, звязаных з паўднёвым цыклонам, які перамяшчаецца з поўначы Італіі на паўднёвы ўсход Польшчы. Ноччу па поўдні, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. У дзённы час у паўднёвых раёнах месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па поўначы да плюс 7 па поўдні. Удзень будзе 9-16 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - да плюс 18.

Наступны тыдзень пачнецца з дажджлівага і ветранага надвор'я. У панядзелак, 3 мая, захаваецца ўплыў паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца праз Беларусь на Смаленскую вобласць Расіі. У многіх раёнах краіны чакаюцца дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 7-14. Па паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: ноччу - плюс 11-12, днём - 15-17 градусаў цяпла.

У аўторак, 4 мая, пад уплывам няўстойлівай паветранай масы, якая будзе паступаць з поўдня Балтыкі, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны час у асобных раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 6-13 градусаў цяпла.

У сераду, 5 мая, будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 9-16 градусаў цяпла.

Прэв’ю: Анатоля Кляшчука. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.