Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету — сімвал трыумфу веры, жыцця і справядлівасці.
З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца адмысловы настрой надыходзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі вакол нас, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.
Шмат стагоддзяў праваслаўныя традыцыі сілкуюць душу беларускага народа збаўчымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства.
Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.