Вы тут

Падмурак нацыянальнай школы рэдагавання


У выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» пабачыла свет другое выданне «Даведніка па літаратурнай працы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні» Пятра ЖАЎНЯРОВІЧА.


Кніга прызначаецца выдаўцам і рэдактарам, настаўнікам і выкладчыкам, школьнікам і студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі ўнармавання і праўкі беларускамоўных тэкстаў.

З прадмовай да даведніка — «Годны падмурак нацыянальнай школы рэдагавання» — выступае загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Віктар ІЎЧАНКАЎ. Вось што ён, у прыватнасці, заўважае: «Даведнік па літаратурнай праўцы — першая на Беларусі праца, у якой падаецца сістэма паўзроўневага аналізу тэкстаў паводле захавання арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных норм.

Асаблівая ўвага звяртаецца на функцыянальныя „паводзіны“ слова. Даюцца слушныя парады, што трэба рабіць, каб слова стала мабільным, зазіхацела ўсімі гранямі ва ўмелых руках рэдактара. Пры гэтым не страчвала адмысловасці аўтарскага погляду».

Некалькі слоў пра аўтара «Даведніка па літаратурнай праўцы». Пятро Жаўняровіч — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы рэдагавання на беларускай мове: зборнік трэніровачных практыкаванняў і практычных работ», «Асновы рэдагавання на беларускай мове», «Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў». І як вучонага, і як перакладчыка мастацкіх тэкстаў, і як тэкстолага ў Пятра Жаўняровіча асаблівай прыхільнасцю з’яўляецца творчасць Уладзіміра Караткевіча. Аўтар «Даведніка...» напісаў манаграфію «Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча», шэраг артыкулаў па моўнай арганізацыі публіцыстычных тэкстаў Уладзіміра Караткевіча. З’яўляецца Пятро Жаўняровіч і ўкладальнікам сямі тамоў новага Збору твораў аўтара «Чорнага замка Альшанскага» (у 25 тамах). Пераклаў на беларускую мову раман «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага і вершы Аляксея Канстанцінавіча Талстога, на рускую мову — раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Евангелле ад Іуды» і вершы Уладзіміра Караткевіча.

Дарэчы, набыць кнігу «Даведнік па літаратурнай праўцы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні» Пятра Жаўняровіча можна ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга» па праспекце Незалежнасці, 72.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.