Вы тут

Важныя дробязі жыцця


Што такое бісер і як ствараць з яго маляўнічыя палотны, ведае 53-гадовы жыхар вёскі Гольчычы Слуцкага раёна Алег Статкевіч. У яго прасторным доме на сценах красуюцца кветкі, іконы, зімовыя пейзажы, «сатканыя» з дапамогай маленечкіх рознакаляровых шкляных шарыкаў. Самае малое — пятнаццаць гадоў вясковец захапляецца бісерашыццём і дасягнуў у гэтай, можна сказаць, жаночай справе, добрых вынікаў. Яго як творцу запрашаюць на святы роднай вёскі, а яшчэ Алег Іванавіч — госць на святах і раённага маштабу — Дажынках. Яго бісерныя іконы засцерагаюць дамы і кватэры сяброў, сваякоў і родзічаў.


Падчас нашай сустрэчы майстар паказваў, як трэба падбіраць фарбы і спалучаць колеравую гаму, колькі бісеру ідзе на карціну і колькі цяпер каштуе гэты адмысловы штучны матэрыял. Як трэба рабіць станок-кросны і колькі радочкаў у дзень яму ўдаецца саткаць. І чаму марская тэматыка для мужчыны актуальная і цікавая. А цікавасць у тым, што вайсковую службу наш рукадзельнік тры гады праходзіў на Балтыйскім флоце на супрацьлодачным караблі: марская стыхія назаўсёды пасялілася ў яго творчай душы.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.