Вы тут

Памочнік Прэзідэнта па Гомельскай вобласці правёў асабісты прыём грамадзян


Прыём праводзіў інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.


Фота: gp.by

Гамяльчанка Вера Белавус на прыёме агучыла некалькі пытанняў, што хвалююць яе і суседзяў — жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы. Так, у людзей ёсць апасенне, што адкрыццё трох крам на першым паверсе шматпавярховіка негатыўна адаб’ецца на стане зялёных насаджэнняў каля дома.

— Калі новыя гандлёвыя аб'екты будуць уладкоўвацца, нашы кусты і дрэвы не выжывуць. Магчыма, іх закладуць тратуарнай пліткай. Вельмі не хацелася б. Нашы ўлады многае робяць, мы не крыўдзімся. Спадзяюся, і цяпер нас пачуюць, — звярнулася жанчына. Гамяльчанка агучыла яшчэ адзін агульны зварот ад жыхароў дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33 — некалькі гадоў таму пасля рэканструкцыі праезнай часткі да шматпавярховіка перанеслі прыпынак  грамадскага транспарту, паток людзей і машын заўсёды вельмі вялікі. Ці магчыма перанесці прыпынак бліжэй да нежылых будынкаў, пацікавілася заяўніца.

Што датычыцца зварота па захаванню зялёнай зоны, тлумачэнне даў старшыня гарвыканкама Пётр Кірычэнка, які таксама прысутнічаў на прыёме. Тэма адкрыцця крам на першых паверхах жылых дамоў з кожным годам набірае папулярнасць у абласным цэнтры. Усяго ў Гомелі адкрыта больш за 1 тысячу падобных гандлёвых аб'ектаў. Старшыня гарвыканкама запэўніў, што і ў гэтым выпадку ўсё будзе зроблена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Архітэктар абласнога цэнтра ўзгадніў праект па адкрыцці новых гандлёвых цэнтраў — і зялёную зону не закрануць. Кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага раёна дадзена даручэнне ўзяць на кантроль гэтую тэму. Пытанне аб пераносе прыпынку грамадскага транспарту інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук будзе высвятляць на месцы. Ён асабіста праедзе да дома і вызначыць, як вырашыць праблему.

На прыём звярнулася пенсіянерка са Жлобіна Кацярына Дзмітрыеўна. Жанчына паскардзілася, што яе сусед падвёў трубу да падмурку яе дома — цяпер у хаце сырасць і цвіль. Акрамя таго, жлабінчанка запэўніла, што суседзі незаконна прыватызавалі частку яе зямельнага ўчастка. Памочнік Прэзідэнта адзначыў, што па адрасе заяўніцы прыйдзе камісія на чале з намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама і адказнымі службамі ды правядуць абследванне жылля.

Некалькі зваротаў датычыліся сферы аховы здароўя. Яўген і Людміла Манкевіч са Светлагорска распавялі, што з іх дачкой адбыўся няшчасны выпадак на рабочым месцы на прадпрыемстве, пасля з'явіліся праблемы са здароўем. Бацькі спрабуюць дамагчыся, каб факт вытворчай траўмы і ступень цяжкасці нанесеных пашкоджанняў былі ў поўнай меры ўнесены ў медыцынскую карту, каб у далейшым іх дачка машла разлічваць на  сацпадтрымку. Усе звароты па сферы аховы здароўя ўзятыя на кантроль.

Пенсіянер з Гомеля пацікавіўся цэнаўтварэннем на лекі. Ён запэўніў, што кошт некаторых прэпаратаў у аптэках адрозніваецца на 10-20 рублёў. Таксама яго абурылі цэны на паслугі ў медыцынскіх цэнтрах. Памочнік Прэзідэнта запэўніў, што ў краіне вядзецца жорсткі кантроль за цэнаўтварэннем, а што датычыцца неабходных пенсіянеру лекаў, яму будуць прапанаваны больш танныя аналагі.

Між тым на прыём з прапановай — прымяніць нанатэхналогіі ў сельскай гаспадарцы — прыйшоў жыхар абласнога цэнтра Алег Багданаў. Ён распавёў, што вытворчасцю ўгнаенняў на аснове актыўнага крэмнію займаецца яго маскоўскі партнёр. Па словах прадстаўніка кампаніі-вытворцы, у сярэднім за сезон выкарыстанне нанакрэмнію дае рэнтабельнасць больш за 600 %. Эканамічны эфект падлічаны пакуль толькі па трох культурах — злакавых, кукурузе і цукровых буракоў. Вытворца гатовы бясплатна прадаставіць амаль 800 кілаграмаў для эксперыментальнага выкарыстання нанакрэмнію ў гаспадарках Гомельскай вобласці па схеме: тры раёны, чатыры культуры, пяць паўтораў. Адна ўмова — усё павінна праходзіць пад жорсткім кантролем аблвыканкама. Ёсць прапанова таксама далучыць да вывучэння сельгасэксперыменту студэнтаў і навучэнцаў профільных факультэтаў і каледжаў, якія будуць адлюстроўваць ход і вынікі работы. Дэталёва абмеркаваць гэтае пытанне ініцыятары эксперыменту цяпер будуць з супрацоўнікамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама.

Усяго на прыём звярнуліся дзевяць чалавек. Па выніках першага прыёму на пасадзе памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук падкрэсліў, што такая форма работы з грамадзянамі дазваляе даведацца аб стане спраў на месцах, праблемах, якія хвалююць людзей.

— Гэта адначасова складана і цікава. Прыемна, што некаторыя гамяльчане прыходзілі сёння не толькі для вырашэння ўласных пытанняў, але і закраналі тэмы, якія датычацца многіх людзей. Такую форму працы працягнем. Плануем таксама выязныя прыёмы ў розныя раёны вобласці, — звярнуў увагу Мікалай Рагашчук.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота gp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».