Вы тут

Беларускія барцы будуць змагацца за алімпійскія ліцэнзіі


Трэнерскія штабы нацыянальных каманд Беларусі па вольнай і грэка-рымскай барацьбе вызначыліся са спартсменамі, якія выступяць на сусветным адборачным алімпійскім турніры, які пройдзе з 6 да 9 мая ў Сафіі (Балгарыя). Расказваем, хто з беларускіх барцоў будзе змагацца за алімпійскія ліцэнзіі.


У спаборніцтвах па вольнай барацьбе свае сілы праверыць Уладзіслаў Андрэеў (57 кг), Нюргун Скрабін (65 кг). За пуцёўку ў Токіа будзе змагацца і Магамедхабіб Кадзімагамедаў (74 кг), чэмпіён Еўропы 2020 года.

У грэка-рымскай барацьбы трэнеры робяць стаўку на Максіма Кажарскага (60 кг), сярэбранага прызёра Аляксандра Лявончыка (67 кг), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 Віктара Сасноўскага (77 кг). На дыван выйдзе Аляксандр Грабавік (97 кг), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў і Георгій Чугашвілі (130 кг).

У турніры па жаночай барацьбе выступяць Настасся Янотава (50 кг), Вераніка Іванова (62 кг), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2021 і Настасся Зіменкова (68 кг), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 году.

На турніры ў Сафіі будзе разыграна па дзве ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў кожнай з вагавых катэгорый.

У актыве беларускіх барцоў ужо ёсць сем ліцэнзій. У вольнікаў пуцёўкі маюць Алі Шабанаў (86 кг), Аляксандр Гуштын (97 кг) і Дзяніс Храменкоў (125 кг). Свае ліцэнзіі спартсмены заваявалі ў сакавіку 2021 года на еўрапейскім кваліфікацыйным турніры ў Венгрыі. Тры ліцэнзіі ў дзяўчат. На алімпійскіх спаборніцтвах будуць выступаць Ванесса Каладзінская (53 кг), Ірына Курачкіна (57 кг) і Васіліса Марзалюк (76 кг). Сярод беларускіх барцоў грэка-рымскага стылю на Алімпійскія гульні пакуль прэтэндуе толькі Мікалай Стадуб (87 кг), які заваяваў ліцэнзію на чэмпіянаце свету ў Нур-Султане.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?