Вы тут

Прырода натхнення


Мазыранін Аляксандр ЗЯНЬКО — асоба надзвычай пазітыўная і крэатыўная. У сваім горадзе і раёне ён вядомы найперш як разьбяр па дрэве, а яго асноўны мастакоўскі «разец» — бензапіла.


Унікальнасць творцы ў тым, што ён на хаду прыдумляе кампазіцыі і тут жа даводзіць сваю задуму да лагічнага завяршэння. Скульптурамі звяроў і птушак, малымі архітэктурнымі формамі — лаўкамі, садовай мэбляй — ён упрыгожвае тэрыторыі лясніцтваў Мазырскага доследнага лясгаса, скверы горада. Па кампазіцыі і апрацоўцы дрэва творчая рука майстра пазнаецца лёгка і адразу.

Аляксандр Зянько родам з вёскі Кіраў Нараўлянскага раёна. Былы школьны настаўнік працы, працаваў у сельскім Савеце. І вось тры гады шчыруе ў вядомым на Палессі лясгасе, дае іншым майстар-класы, а цяпер выпілоўвае чарговую партыю скульптур фаўны для Міхалькаўскага лясніцтва.

Я даўно хацеў паказаць работы гэтага майстра.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».