Вы тут

70-годдзе сумеснага жыцця — такі вясельны юбілей называецца ўдзячны, ці высакародны


Яго адзначылі ў вёсцы Жупраны, што на Ашмяншчыне, сужэнцы ЛАШКЕВІЧЫ. Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1927-м, а Ванда Міхайлаўна — у 1929-м. Нядаўна яны адсвяткавалі 70-годдзе сумеснага жыцця. Такі вясельны юбілей называецца ўдзячны, ці высакародны. У сужэнцаў багатая спадчына: чатыры дачкі, дзевяць унукаў, сямнаццаць праўнукаў.


Цікава, што пажаніліся маладыя людзі праз тыдзень пасля таго, як Уладзімір вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны. Дагэтуль ні ён, ні яна не звярталі адно на аднаго ніякай увагі. Імгненны шлюб аказаўся на ўсё жыццё. Разам Лашкевічы перажылі пасляваеннае ліхалецце, чарнобыльскую аварыю, пасля якой прыйшлося кінуць родны кут на Гомельшчыне і перабрацца на новае месца... Разбурыць гэты саюз не змагло нішто.

Жыццё сужэнцаў Лашкевічаў — узор для пераймання для іх родных і для ўсіх іншых людзей, лічаць супрацоўнікі аддзела культуры і свабоднага часу аграгарадка Жупраны, якія разам з ансамблем народнай песні «Жытніца» аграгарадка Кракоўка павіншавалі юбіляраў. І вядома ж, побач былі родныя і блізкія, вясельны торт і крыкі «горка!».

— Святкаванні «залатых» (50 гадоў) і «сярэбраных» (25 гадоў) вяселляў, дарэчы, стала ўжо амаль звыклай з'явай у Беларусі. Не абыходзяць увагай і іншыя юбілеі — ёсць цудоўная пара, якая наведваецца ў ЗАГС на святкаванне кожнага юбілею — раз на пяць гадоў, — расказала Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі.

Летась, нягледзячы на пандэмію, ва ўрачыстай абстаноўцы ў Беларусі правялі 392 «залатыя», 387 «сярэбраных» і 366 іншых вясельных юбілеяў.

Ірына СІДАРОК

Фота дадзена Ашмянскім раённым цэнтрам культуры

Загаловак у газеце: Удзячнае вяселле

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».