Вы тут

Працягваецца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства»


Удзельнікамі могуць стаць хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 18 гадоў. Творчае спаборніцтва праводзіцца па трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя» і «Відэаролік».


Работы могуць быць прысвечаны такім тэмам, як «Правы дзіцяці», «Сацыяльная ахова сям'і і дзяцей дзяржавай», «Ахова правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў», «Правы дзяцей-інвалідаў», «Абавязкі дзіцяці».

Яшчэ адна тэма — «У адзінстве — наша сіла». У гэтых работах павінна адлюстроўвацца тэма правядзення Года народнага адзінства ў Беларусі.

У 2020 годзе ў дадзеным конкурсе ўзяло ўдзел больш за 2 тыс. дзяцей з усіх куткоў краіны, а пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Па выніках праведзенага ў 2020 годзе конкурсу «Права на дзяцінства» ў Міністэрстве юстыцыі з'явілася тэматычная пастаянная экспазіцыя, дзе прадстаўлены работы канкурсантаў.

Улічваючы жывую цікавасць і вялікую колькасць творчых работ, прынята рашэнне аб правядзенні рэгіянальных этапаў конкурсу, па завяршэнні якіх найлепшыя з іх паўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе і інтэрнэт-галасаванні.

Конкурсныя работы прымаюцца да 10 мая 2021 года. Малюнкі неабходна накіроўваць па пошце ў галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў ці Мінскага гарвыканкама, а работы ў намінацыях «Анімацыя» і «Відэаролік» падаюцца дыстанцыйна і павінны быць размешчаны ў воблаку на серверы ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт і даступныя для запампоўвання.

Імёны пераможцаў будуць названыя ў Дзень абароны дзяцей — 1 чэрвеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.