Вы тут

Паслухаць франтавыя песні і пакаштаваць салдацкую кашу


У горадзе будуць дзейнічаць некалькі святочных пляцовак, на кожнай з якіх запланаваны свае цікавосткі і адметныя мерапрыемствы. Аб тым, што і дзе можна будзе пабачыць у Мінску ў гэты святочны дзень, паведаміў тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Так, у 11:00 свята распачнецца з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь.

У парку Перамогі ў 11:00 стартуе святочная тэматычная праграма, у якой возьмуць удзел аркестры і вакальна-інструментальныя калектывы, пройдуць паказальныя выступленні па рукапашным баі, а вайскоўцы кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадэманструюць сваё майстэрства ў дрэсуры службовых сабак. Галоўнай асаблівасцю свята стане выстава ваеннай тэхнікі. Дарэчы, тут будзе працаваць палявая кухня. Усе мерапрыемствы будуць доўжыцца да 17:00.

Каля Палаца спорту ў поўдзень распачнецца канцэртная праграма «Мая вясна! Мая Перамога!». Канцэрт дасць магчымасць акунуцца ў атмасферу даваеннага часу, паслухаць франтавыя песні і папулярныя творы ваенных гадоў. Атрымліваць асалоду ад чароўнай музыкі можна будзе да 23:00. Там жа, на пляцоўцы каля Палаца спорту, ужо з 10.00 будзе дзейнічаць Святочная кірмаш.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў 18:00 пройдзе ўрачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў — герба і сцяга.

Увечары, у 21:30 на плошчы Перамогі пройдзе святочны гала-канцэрт «Подзвіг народа несмяротны», які будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь 1».

Па традыцыі завершыцца святочны дзень маляўнічым феерверкам, які запланаваны на 23:00. Арганізатары абяцаюць уразіць гледачоў разнастайнасцю колераў ды формаў вогненнага шоу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.