Вы тут

Стан Ромы Кагадоўскага застаецца цяжкім, але ёсць невялікая станоўчая дынаміка


З’явіліся новыя звесткі пра стан здароўя хлопца, паведаміў намеснік галоўнага лекара Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Ігар Шыманскі, перадае БелТА


Фота: БелТА

Паводле слоў спецыяліста, «стан хлопчыка застаецца цяжкім, ёсць невялікая станоўчая дынаміка, па меншай меры, ён стабілізаваўся». На дадзены момант арганізм дзіцяці спраўляецца. Праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне, у тым ліку выконваюцца аператыўныя ўмяшанні.

Штодня праходзяць кансіліўмы, у тым ліку з удзелам міністра аховы здароўя 5 траўня, а раней — вядучых спецыялістаў Расіі.

— Усё, што намечана, выконваецца. Зараз даваць нейкія папярэднія прагнозы рана, бо плошча апёкаў у дзіцяці вялікая, і, як будзе працякаць працэс, пакуль сказаць вельмі цяжка. Але на дадзены момант стан стабільны, — адзначыў Ігар Шыманскі.

Ён дадаў, што ўжо выканана два аператыўных умяшання на пашкоджанных участках цела, аперацыі будуць выконвацца з інтэрвалам у 2-3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя метады лячэння, у тым ліку клеткавыя тэхналогіі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.