Вы тут

У Чашніках 93-гадовы пенсіянер зваліўся ў калодзеж


Удзень у МНС ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне пра падзенне чалавека ў калодзеж па вуліцы Цітова ў Чашніках.


Фота: МНС

Да месца выкліку былі неадкладна накіраваны падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамляе МНС, да іх прыезду мясцовыя жыхары апусцілі ў калодзеж драўляную лесвіцу, каб дзядуля хоць крыху мог за яе трымацца. Ратавальнікі знялі крышку з калодзежа, глыбіня якога была даволі вялікая: каля васьмі метраў, напалову ён быў запоўнены вадой.

Фота: МНС

Далей ратавальнікі апусцілі лесвіцу-штурмоўку ўнутр калодзежа. Адзін з супрацоўнікаў МНС, падключыўшыся да апарата на сціснутым паветры і надзеўшы пояс ратавальніка, замацаваў на ім вяроўку і спусціўся ўніз да мужчыны. Унізе ад пераахаладжэння пенсіянер 1928 года нараджэння ўжо не мог гаварыць. Супрацоўнік МНС абвязаў яго поясам, а яго таварышы выцягнулі дзядулю на паверхню зямлі.

Выратаваны быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля агляду спецыялістамі шпіталізаваны ў бальніцу з агульным дыягназам «пераахаладжэнне».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».