Вы тут

У Магілёве падвялі вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэгіянальных выданняў, сайтаў і журналістаў


Лепшай сярод абласных і гарадскіх газет гэтым разам стала абласная сельскагаспадарчая газета «Зямля і Людзі», у спаборніцтвах сярод раённых выданняў першае месца аддалі бабруйскай раёнцы «Трыбуна працы». Лепшым электронным рэсурсам прызнаны сайт чавускай раённай газеты «Іскра». Што датычыцца журналістаў, то пальму першынства па вобласці атрымаў намеснік галоўнага рэдактара газеты «Асіповіцкі край» Дзмітрый Саўрыцкі. У намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт» стала супрацоўніца мсціслаўскай раённай газеты «Святло Кастрычніка» Наталля Манусава.


За шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны загадчык аддзела грамадска-палітычнага тэматыкі інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Віктар Кубека і спецыяльны карэспандэнт агенцтва Генадзь Корсакаў. Такую ж грамату атрымаў і карэспандэнт раённай газеты «Крычаўскае жыццё» Уладзімір Далецкі.

Ёсць пераможцы і лаўрэаты ад Магілёўшчына і на рэспубліканскім узроўні. У намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара» перамог галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва» Павел Савельеў. Лаўрэатам у гэтай жа намінацыі стаў загадчык аддзела інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Віктар Кубека. Лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют» сталі намеснік галоўнага рэдактара газеты «Голас Касцюкоўшчыны» Наталля Талкачова і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу клічаўскай газеты «Сцяг Саветаў» Нурмырат Анамурадаў.

Віншуем усіх з узнагародамі!

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».