Вы тут

Пошук новай здымнай кватэры — пытанне заўсёды хвалюючае. Як пазбегнуць падману «арандатараў»?


Пошук новай здымнай кватэры — пытанне заўсёды хвалюючае, асабліва для тых, хто не сустракаўся з ім раней. У нерухомасці, дзе круцяцца вялікія грошы, трапіць на махляроў даволі лёгка. Практычнымі парадамі ў галіне арэнды падзялілася Кацярына Філончык, дырэктар аднаго з вядучых сталічных агенцтваў, з вопытам работы ў сферы каля 10 гадоў.


«Фэйкі». Сярод кватэр на сайтах можна сустрэць неіснуючыя аб'екты, якія публікуюцца як «прынада» для арандатараў. Звычайна гэта вельмі прывабныя, а часам і казачныя па кошце варыянты, напрыклад — двухпакаёўка з еўрарамонтам каля метро за 250 у.а.». Каб атрымаць каардынаты гаспадара гэтай цуда-кватэры, вам трэба будзе заплаціць агенцтву і падпісаць дагавор аб аказанні «інфармацыйнай паслугі». Як толькі ўсё будзе зроблена і вы патэлефануеце па атрыманым нумары, хутчэй за ўсё, вам адкажуць, што кватэру толькі-толькі здалі. Грошы, вядома, ужо не вернуцца, таму што паслугу вам аказалі.

Пазбегнуць гэтага можна, калі працаваць з агенцтвамі «па факце засялення». У такім выпадку вам падбіраюць варыянты па вашых запытах, афармляюць усе дакументы, а заплаціць агенцтву вы павінны будзеце толькі пасля дасягнення асабістых дамоўленасцяў з гаспадаром або пасля заключэння дагавора з ім жа.

Аванс за кватэру. Вы знайшлі ідэальны варыянт, патэлефанавалі і даведаліся, што кватэра актуальная, але на яе прэтэндуе яшчэ некалькі патэнцыяльных кліентаў. Каб быць перакананымі, што вы сур'ёзны чалавек і гатовыя засяліцца, ашуканцы могуць папрасіць вас пералічыць аванс на картку. Дасылаць грошы незнаёмцу, а тым больш не паглядзеўшы жыллё, наўрад ці хто стане. Найбольш верагодна, гэтай кватэры ўвогуле не існуе, а той, з кім вы размаўлялі, зусім не яе ўладальнік.

Каб не трапіць у такія абставіны, пераканайцеся, што кватэра рэальная, і перад вамі яе гаспадар. Калі размова  зайшла пра аванс, для свайго спакою можна напісаць распіску.

Здача чужой нерухомасці. Часам, каб хутчэй атрымаць грошы, чалавек вельмі лёгка пагаджаецца на ўсе вашыя ўмовы: гатовы бясплатна даставіць мэблю, зрабіць поўны рамонт кватэры. Некаторыя людзі могуць здаваць нерухомасць членаў сваёй сям'і, нічога не кажучы ўладальнікам. Сітуацыя, калі вы заехалі ў апартаменты, а праз некалькі дзён з'яўляюцца яго рэальныя гаспадары або іншыя жыхары, будзе, мягка кажучы, непрыемная.

У такім выпадку вам дастаткова будзе папрасіць дакументы і ўпэўніцца, што вы размаўляеце менавіта з уласнікам. Такім чынам ашуканец не атрымае вашы грошы за чужую кватэру на паўгода наперад і вы спакойна зможаце пераехаць на новае месца.

Марыя ТАРНАЛІЦКАЯ

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.