Вы тут

Прайшло пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці


Пра гэта ішла размова і на Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці пры Савеце Міністраў. Разам з тым намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка адзначыў, што злачыннасць сярод падлеткаў у Беларусі зніжаецца.


Фота: БелТА

«Сёння ў краіне выбудавана сістэмная работа па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Ёсць адпаведныя рэзультаты. Па выніках першага квартала колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, скарацілася на 9,5 працэнта, колькасць пацярпелых ад злачынстваў дзяцей — на 16,9 працэнта. Аднак, на жаль, абсалютныя лічбы па гэтых паказчыках яшчэ высокія. Прычына кожнага такога выпадку — няўвага, патуранне або несвоечасовае аказанне дапамогі непаўналетняму з боку дарослых», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, падзеі мінулага года выявілі дзве трывожныя тэндэнцыі. «Першая — свядомае ўцягванне дарослымі, у тым ліку бацькамі, дзяцей у проціпраўную дзейнасць, палітычныя гульні, маніпуляванне імі, а ў шэрагу выпадкаў — цынічнае выкарыстанне іх для шантажу. Другая — дэструктыўны ўплыў інфармацыі, што распаўсюджваецца ў сетцы Інтэрнэт, розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках. Пры гэтым пераважная частка такіх злачынстваў учыняецца дома, за зачыненымі дзвярамі», — звярнуў увагу віцэ-прэм'ер. На пасяджэнні абмяркоўвалася, як эфектыўна вырашаць гэтыя пытанні, што неабходна зрабіць дзяржаўным органам і арганізацыям для прафілактычнай работы з непаўналетнімі і іх сем'ямі.

«Хацелася б папрасіць усіх бацькоў, каб яны ўважліва сачылі за сваімі дзецьмі, таму што правапарушэнні ажыццяўляюцца падлеткамі ў асноўным у начны час, калі яны павінны быць дома. Таму няхай вашы дзеці будуць з вамі. Сямейныя традыцыі, здаровы лад жыцця — прывучайце іх да гэтага. Дзяцей трэба выхоўваць у духу неабходных каштоўнасных параметраў, — заклікаў Ігар Петрышэнка. — Дарэчы, на гэта звярнуў увагу і Камітэт ААН па правах дзіцяці ў сваім перыядычным аглядзе па выніках мінулага года. Нам неабходна засяродзіць увагу як на прафілактыцы злачынных паводзін дзяцей, так і на выхаваўчым працэсе, традыцыйных сямейных каштоўнасцях».

На пасяджэнні закраналася і тэма патрыятычнага выхавання. «Цяпер Год народнага адзінства, і патрыятычныя акцыі праводзяцца на працягу ўсяго года. Мы актыўна працуем з нашай моладдзю. Гэта асабліва актуальна напярэдадні Дня Перамогі. Моладзь ускладае кветкі ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, віншуе ветэранаў з гэтым святам», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Не да­гля­дзе­лі, дрэн­на вы­ха­ва­лі, пад­штурх­ну­лі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».