Вы тут

Арына Сабаленка ў 15-ы раз згуляе ў фінале турніраў WTA


Яе саперніцай стане першае ракетка планеты Эшлі Барці, інфармуе БелТА.


Фота: pixabay.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае сёмае месца ў сусветным рэйтынгу, правядзе сёння вырашальны паядынак турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з агульным прызавым фондам 2,5 млн эўра.

У сённяшнім фінале саперніцай беларускі будзе першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці. Два тыдні таму яны сустракаліся ў фінальным матчы турніру ў нямецкім Штутгарце, і тады Арына Сабаленка саступіла — 6: 3, 0: 6, 3: 6. Для лепшай беларускай тэнісісткі гэта будзе 15-ы ў кар’еры фінал турніраў пад эгідай WTA, у дзевяці з якіх яна перамагала. Апошні тытул Арына Сабаленка, выйграла ў сярэдзіне студзеня гэтага года ў Абу-Дабі. Эшлі Барці ў 17-ы раз згуляе ў фінале, у 11 з іх яна выйгравала, у тым ліку 3 — у гэтым сезоне. Раней сённяшнія фіналісткі правялі паміж сабой сем паядынкаў, у чатырох з якіх перамагала аўстралійская тэнісістка.

Да фінала Арына Сабаленка абыграла расейскіх тэнісістак Веру Званарову (114-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Дар’ю Касаткіну (37) і Анастасію Паўлючэнкаву (41), а таксама амерыканку Джэсіку Пегулу (33) і бельгійку Элізу Мертэнс (16). Пасля завяршэння гэтых спаборніцтваў беларуска палепшыць сваю пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».