Вы тут

Украіна заявіла аб заканчэнні трэцяй хвалі COVID-19


Міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў на сваёй старонцы ў Facebook заявіў, што краіна выйшла з трэцяй хвалі пандэміі каранавіруснай інфекцыі.


«Нарэшце, магу канстатаваць, што мы выйшлі з трэцяй хвалі пандэміі. Ва Украіне не застанецца ніводнага рэгіёна з чырвоным узроўнем эпіднебяспекі», — напісаў Максім Сцяпанаў.

Міністр аховы здароўя сказаў, што трэцяя хваля каранавіруснай інфекцыі забрала больш жыццяў у параўнанні з дзвюма першымі. Пікавы перыяд прыпаў на канец сакавіка — пачатак красавіка. У гэты час у бальніцах былі 44 тыс. пацыентаў, маючых патрэбу ў кіслароднай тэрапіі.

«Пераадолелі чарговую хвалю COVID-19, але пакуль не вірус. Таму цяпер вельмі важна не расслабляцца, а прадаўжаць выконваць проціэпідэмічныя правілы ў выхадныя», — адзначыў Максім Сцяпанаў.

Прэв’ю: facebook.com/maksym.stepanov.official

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».