Вы тут

Прэзідэнт падпісаў Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе прэм’ер-міністр.

Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам Бяспекі вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні.

Рашэння Савета Бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.

Асноўным пытаннем будзе пытанне правядзення выбараў. Савет Бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні.

Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны.

Дэкрэт уступае ў сілу з моманту яго падпісання.


Наталля Качанава пра дэкрэт Прэзідэнта: мы хочам зрабіць усё, каб у краіне былі мір і спакой

«Я ніколі не магла падумаць, што такі дэкрэт прыйдзецца прымаць у нашай краіне. Таму што мір, спакой, гарантыі — гэта ўсё тое, што было забяспечана ў нашай краіне заўсёды. І сёння мы робім усё. Але з’явіліся сілы, якія хочуць умяшацца ў наша жыццё, у жыццё нашай краіны, народа», — сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што ні ў якім разе нельга дапусціць, каб гэты дэкрэт давялося калі-небудзь рэалізоўваць. «Але яго трэба было прымаць, каб паказаць, што ніхто тут сёння, як Прэзідэнт гаворыць, не трымаецца дрыготкімі рукамі за ўладу. Мы хочам зрабіць усё, каб у краіне былі мір і спакой. Каб нашы людзі ніколі не зведалі тых жахаў, якія яны зведалі шмат гадоў таму», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі.


Раман Галоўчанка пра дэкрэт Прэзідэнта: у дзяржаве павінен быць план дзеянняў для няштатных выпадкаў

«Прэзідэнт прыняў рашэнне, як будзе кіравацца краіна ў выпадку, калі будуць здзейсненыя дзеянні гвалтоўнага характару ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы. Гэта яго права і нават, магчыма, абавязак як галоўнакамандуючага — прадбачыць усе магчымыя варыянты. На любы няштатны выпадак у дзяржаве павінен быць план дзеянняў . Гэты дэкрэт і ёсць такі план дзеянняў», — сказаў кіраўнік урада.


Ігар Сергеенка аб дэкрэце Прэзідэнта: гарантуе стабільнасць, мір, згоду

«Гэты дэкрэт гарантуе стабільнасць, мір і згоду», — сказаў Ігар Сергеенка.

Кажучы пра свята Перамогі, ён падкрэсліў, што гэта самае светлае, жыццесцвярджальнае свята. «Сёння мы шануем ветэранаў, ўспамінаем тых, хто прайшоў дарогамі вайны, хто загінуў, абараняючы нашу Радзіму, памёр ад ран у пасляваенныя гады. Мы раўняемся на гэтых людзей, мы выраслі на іх подзвігах», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Ён падкрэсліў, што наш народ выстаяў у той вайне, паказаўшы прыклады стойкасці, гераізму як на фронце, так і ў тыле. Ігар Сергеенка нагадаў і пра заслугі партызанскага руху, падпольшчыкаў.

«Таму сёння наша задача — даносіць гэта простай, зразумелым мовай моладзі — тым людзям, якія будуць шанаваць і працягваць традыцыі ў будучыні», — дадаў ён.


Падпісанне Прэзідэнтам дэкрэта азначае з’яўленне ў краіне новых ахоўных механізмаў — Орда

Фота з архіва ФПБ.

«Любая краіна, зыходзячы з сітуацыі, прымае тыя рашэнні, дакументы, якія неабходныя для ўстойлівага і бяспечнага развіцця. Калі такі дэкрэт прыняты сёння, значыць, ён патрэбны і апраўданы», — упэўнены кіраўнік ФПБ.

Падпісанне кіраўніком дзяржавы гэтага дэкрэта, паводле яго слоў, азначае з’яўленне ў краіне пэўных ахоўных механізмаў. «Як кажуць, заўсёды трэба трымаць порах сухім. І калі мы не будзем пра гэта думаць, то заўсёды знойдуцца тыя, хто захоча нас выпрабаваць. А мы заўсёды павінны быць да гэтага гатовыя», — сказаў Міхаіл Орда.

Фота БелТА


«Своеасаблівы ўсенародны абярэг»

Мікалай Шчокін, кандыдат філасофскіх навук, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН:

«Дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» Прэзідэнта Беларусі запатрабаваны і прадыктаваны гістарычнымі ўмовамі развіцця і захавання краіны ў прынцыпова новых геапалітычных абставінах. Яны такія, што планамерна і паэтапна ЗША і калектыўным Захадам запушчаны працэс разбурэння краін, якія адстойваюць свае нацыянальныя інтарэсы і якія праводзяць незалежную палітыку. Імі ўжо адпрацавана методыка дзяржаўнага тэрарызму, якую спрабавалі ўжыць у нашай краіне. Таму цалкам лагічна, калі ўлада робіць усе законныя намаганні і крокі па захаванні стабільнасці і міру», — цытуе Мікалая Шчокіна БелТА.

Мікалай Шчокін упэўнены, беларускі народ не зразумеў бы маўчання і бяздзейнасці кіраўніка дзяржавы ў гэты складаны перыяд развіцця краіны. «Будзем шчырыя, калі гаворка ідзе пра выжыванне краіны і народа, то было б неразумна разлічваць на міжнароднае права, еўрапейскую «фашыствуючую дэмакратыю» і свабоды — усёдазволены рэжым знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці і механізм прасоўвання «ідэалаў» заходняй сучаснай палітычнай інквізіцыі, — падкрэсліў ён. — Сапраўды, мала хто мог гіпатэтычна выказаць здагадку, што ў XXІ стагоддзі ў краіне, народ якой пераадолеў усе нягоды вайны і стаў народам-пераможцам, дзе ведаюць цану жыццю, міру і дабрабыту, з'явіцца пятая калона — калабаранты — і пры падтрымцы Захаду, яго спецслужбаў і палітычных эліт асмеліцца на дзяржаўны пераварот і фізічнае знішчэнне ўлады».

Трэба прызнаць, у такім становішчы не адна Беларусь. «Дастаткова згадаць, што адбылося ва Украіне, у Грузіі, Югаславіі, Лівіі, Албаніі. І гэта толькі тыя краіны, дзе былі ўзброеныя канфлікты. Практычна ўся Усходняя Еўропа з дапамогай мясцовых карумпаваных эліт апынулася ў заложніках ЗША і геапалітычнай вайне. Таму Дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» з'яўляецца імуннай сістэмай, дзяржаўнай формулай бяспекі, своеасаблівым усенародным абярэгам, механізмам і тактыка-стратэгічным метадам па захаванні Беларусі», — канстатаваў эксперт.

Мікалай Шчокін дадаў: ініцыятыва Прэзідэнта адносна гэтага Дэкрэта цалкам адпавядае пазіцыі большасці грамадзян і так званай апазіцыі, якія патрабуюць навядзення парадку і ўмацавання суверэннасці і незалежнасці краіны. «Дэкрэт № 2 адкрывае магчымасці перагляду ўсіх уразлівых дзяржаўна-грамадскіх канцэптаў у развіцці беларускай дзяржаўнасці. Нават у дзень Вялікай Перамогі мы бачылі супрацьстаянне з народнай памяццю так званай апазіцыі і збеглых. Рашучасць, з якой Прэзідэнт пачаў прыводзіць да прытомнасці здраднікаў і комплексна наводзіць парадак, пачынаючы з гістарычнай памяці і завяршаючы эфектыўнасцю сістэмы дзяржаўнага кіравання, сведчыць аб адным — галоўнай мэтай для беларускага народа з'яўляюцца мір, суверэннасць, незалежнасць і адзінства беларускай нацыі. Лічу, што канстытуцыйнае праектаванне, якое цяпер праходзіць, павінна ўлічваць рэаліі сённяшняга дня і ўключыць у сябе неабходны інструментарый, які адлюстроўвае пытанні бяспекі і стабільнасці беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку і ў экстранных, надзвычайных умовах».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.