Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, каментуючы падпісаны кіраўніком дзяржавы дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», перадае БелТА.
«Любая краіна, зыходзячы з сітуацыі, прымае тыя рашэнні, дакументы, якія неабходныя для ўстойлівага і бяспечнага развіцця. Калі такі дэкрэт прыняты сёння, значыць, ён патрэбны і апраўданы», — упэўнены кіраўнік ФПБ.
Падпісанне кіраўніком дзяржавы гэтага дэкрэта, паводле яго слоў, азначае з’яўленне ў краіне пэўных ахоўных механізмаў. «Як кажуць, заўсёды трэба трымаць порах сухім. І калі мы не будзем пра гэта думаць, то заўсёды знойдуцца тыя, хто захоча нас выпрабаваць. А мы заўсёды павінны быць да гэтага гатовыя», — сказаў Міхаіл Орда.
Сітуацыя будзе толькі пагаршацца.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».