Вы тут

«Удалося прадухіліць куды больш сур’ёзныя наступствы». Пажар у касцёле ў Будславе ліквідаваны


Пажар у касцёле ў Будславе патушаны, паведамілі ў МНС.


«Пажар ліквідаваны. Высновы пазней, але відавочна, што ўдалося прадухіліць куды больш сур’ёзныя наступствы. Частка тэхнікі МНС застаецца на месцы, частка вылучаецца ў свае месцы дыслакацыі», — распавялі ў МНС.

Як паведамлялася, інфармацыя аб пажары ў касцёле паступіла выратавальнікам сёння ў 7.47. Пра здарэнне паведаміў ксёндз. На момант узгарання ў касцёле прыхаджан не было. На месца прыбыла спецыяльная і аварыйна-выратавальная тэхніка, была арганізавана эвакуацыя каштоўнасцяў. Лакалізацыя пажару ўскладнялася тым, што першапачаткова гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пустэчах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця.

Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 304 КК (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры), паведамілі ў СК.

Па дадзеных следства, задымленне даху заўважыла мясцовая жыхарка, якая расказала пра гэта служыцелю храма.

Следча-аператыўная група ў цяперашні час аглядае месца здарэння з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Працу на месцы здарэння каардынуе намеснік начальніка УСК па Мінскай вобласці Аляксандр Зямніцкі.

 Для ўстанаўлення прычыны інцыдэнту прызначаная комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».