Негледзячы на тое што частка вёсак Касцюковіцкага раёна ў выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі была выселены, былыя жыхары вяртаюцца на радзіму. Але толькі на Радаўніцу. Вось і самая вялікая вёска Саматэвічы — радзіма Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова — таксама апынулася ў зоне рызыкі і перастала існаваць. У 1989-1991 гадах жыхары гэтага населенага пункта пераехалі ў новую вёску Новыя Саматэвічы. І мне ўдалося пабыць у двух Саматэвічах.
Спатачку ў... выселеных, у якіх засталася толькі паўразбураная царква і могілкі, на якіх ужо не хаваюць. Але былыя вяскоўцы і іхнія нашчадкі прыяджаюць і прыбіраюць могілкі, а потым засцілаюць абрусы. Гэта нязменная памінальная традыцыя гэтага рэгіёна.
У Саматэвічах ганарацца сваім вядомым земляком і любяць старажытную традыцыю.
У гэты дзень, як сонца ўзыйдзе, жанчыны прыходзяць на клады і кожную магілу заслілаюць. І сыходзяць. Могілкі скрозь свецяцца белымі палотнамі. А па полудню зноў ідуць — з раднёю, сваякамі, суседзямі, каб сустракацца з землякамі, весці гаворкі і, вядома, памянуць нябожчыкаў. У Новых Саматэвічах сёння было шматлюдна, быццам бы сапраўднае свята. І ў той жа час — ціха, урачыста. Пабыўшы на радзіме, людзі вярнуліся на прыбраныя і засцеленыя ручнікамі і абрусамі могілкі.
Праязжаючы па вёсках, спыняўся ў Белай Дуброве і Студзянец — там таксама шануюць традыцыю. Нават на могілках неіснуючых вёсак Мамонаўка і Зелянкі я сустракаў былых жыхароў, якія таксама расцілалі белыя абрусы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.