Вы тут

Вячаслаў Гарбузаў стаў генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі


12 мая калектыву Вялікага тэатра Беларусі быў прадстаўлены новы генеральны дырэктар. Ім стаў Вячаслаў Іванавіч Гарбузаў. Паведамілі ў тэлеграм-канале тэатра.


Фота з тэлеграм-канала Вялікага тэатра Беларусі.

Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Яўгенавіча Пятровіча, які ўзначальваў тэатр з лістапада 2019-га.

У 2002-2009 гадах ураджэнец Пружан і выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна (2003 г.) Вячаслаў Гарбузаў працаваў у БРСМ, з 2009-га — на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме, у тым ліку ва ўпраўленні культуры. Са снежня 2017-га быў гендырэктарам Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Акрамя таго, Вячаслаў Гарбузаў ў 2011-м скончыў з адзнакай Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2019-м — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.