Вы тут

Арганізатары ЧС па хакеі прадставілі дызайн медалёў турніру


Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Рызе прадставіў дызайн медалёў, якія атрымаюць пераможца і прызёры турніру, інфармуе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).


Фота: twitter-акаунт IIHFHockey

На ўзнагародах намаляваны афіцыйны лагатып чэмпіянату. Па краях указана назва і месца правядзення турніру. Дыяметр кожнай медалі складае 10 см, вага — больш за 400 г. Дызайн медалёў быў распрацаваны ў Латвіі, а зрабілі іх ў манетным двары ў Нарвегіі.

— Мы хацелі выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне медалёў і вельмі задаволеныя вынікам. Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках, — сказаў кіраўнік аргкамітэта Эдгарс Бунцыс. — Цырымонія ўручэння медалёў — адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».