Вы тут

Кантэйнеравоз са смеццем перакуліўся па дарозе на палігон «Трасцянецкі»


Вадзіцель не пацярпеў, іншых удзельнікаў ДТЗ таксама няма.


На месцы ўжо працуе франтальны пагрузчык, які засыпае пяском паліва, што разлілося па дарозе. Неўзабаве чакаюць цяжкую тэхніку, каб паставіць машыну на колы. Тэхніка не пацярпела, і можа працягваць шлях далей сама, кажуць спецыялісты.

— Магчыма, высока напампавалі цяжкія адходы, таму цэнтр цяжару змясціўся ўверх, і яго крутанула на павароце. Часам здараецца, падчас загрузкі на адзін бок машыны кінуць лёгкае смецце, на другі — цяжкае. Вадзіцель не можа вызначыць гэтага, так што такі момант таксама мог мець месца, — разважае над прычынай здарэння яго відавочца інжынер Вадзім.

Руху іншага транспарту аварыя амаль не замінае, бо кантэйнеравоз ляжыць на ўзбочыне. Спецыялісты абяцаюць, што пастараюцца аператыўна аднавіць рух і ліквідаваць усе наступствы здарэння.

Ірына СІДАРОК
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.