Вы тут

Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі пройдзе 27-29 мая


27—29 мая Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе ІІ Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго рамках пройдзе Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.


Па ўмовах конкурсу трэба выбраць любімую беларускую народную казку. Пры дапамозе бацькоў ці сяброў зняць відэаролік, у якім трэба расказаць гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент. Твор павінен быць пераказаны на беларускай мове. Вітаюцца выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць!

Відэаролік трэба загрузіць да 25 мая ў сацыяльныя сеткі (Tіk Tok, Іnstagram, Facebook, YouTube і іншыя) і пазначыць хэштэгамі #конкурсказкі2021, #казка2021, #belarusіantaіls2021. Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурсу.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы (электронныя кнігі, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў — кампаніі «Белдзяржстрах» і Мінскага гадзіннікавага завода. А найлепшыя ролікі будуць прадстаўлены падчас форуму.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».