Вы тут

Сярэдзіна мая пад знакам дажджу


Пасля перыяду цёплага і сухога надвор'я да нас на гэтым тыдні прыйшлі дажджы, калі сітуацыя ў атмасферы кардынальна змянілася. Дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі да канца тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Так, сёння краіна застаецца ў зоне франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з боку Украіны. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе ад 15 градусаў да 22 цяпла.

Месцамі ветрана і амаль паўсюдна дажджліва чакаецца і ў суботу. У гэты дзень надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 градусаў да 12 цяпла. Удзень будуць камфортныя 14—21 градус са знакам плюс.

А вось у нядзелю да нас завітае амаль што лета. У гэты дзень дажджоў і воблачнасці стане менш,  ападкі пройдуць месцамі і будуць насіць толькі кароткачасовы характар, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Умерана цёпла сіноптыкі абяцаюць ужо ўначы, калі тэмпература паветра складзе плюс 6—11 градусаў. А ўдзень будзе цудоўна: з плюс 18 гадусаў аж да 24 цяпла. Аднак май!

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.