Вы тут

Выезду з Беларусі ў ЕС чакаюць больш за 1 тыс. фур


Чэргі на мяжы з раніцы працягваюць расці, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Дзяржпагранкамітэта.


Фота: БелТА

Па дадзеных на 12.00 выезду з Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза на мяжы чакаюць больш за 1,1 тыс. грузавікоў, двума гадзінамі раней іх колькасць была менш за 1 тыс.

Самая напружаная абстаноўка на беларуска-літоўскай мяжы. У пункце пропуску «Каменны Лог» стаіць ўжо больш за 260 фур, 150 — у «Прывалцы», яшчэ звыш 130 машын чакаюць у «Катлоўцы», 120 — «Беняконях» і 40 — у «Відзах».

Выезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брузгі» чакаюць больш за 120 грузавікоў, яшчэ больш за 50 стаяць у «Бераставіцы», больш за 80 — у «Казловічах».

Шмат фур ёсць і на мяжы з Латвіяй: у «Грыгораўшчыне» пропуску чакаюць больш за 120 фур у «Урбанах» — больш за 60.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.