Вы тут

Санэпідслужба дала рэкамендацыі для арганізатараў летняга аздараўлення па прафілактыцы Covid-19


Рэкамендацыі тычацца арганізацыі працы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей, паведамляе БелТА. са спасылкай на сайт Міністэрства аховы здароўя.


Фота: pixabay.com

У рэкамендацыях агаворваецца, што тэрміны пачатку першай летняй аздараўленчай змены павінны планавацца па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з улікам эпідсітуацыі на канкрэтнай адміністрацыйнай тэрыторыі, колькасці дзяцей і ахопу тэрыторый (дзеці з некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з некалькіх раёнаў, абласцей) і інш.

Да пачатку першай змены кіраўнік арганізацыі разам з медпрацаўнікамі павінен распрацаваць план арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні COVID-19, дзеянняў пры выяўленні захворвання.

Таксама прапісаны канкрэтныя рэкамендацыі. Напрыклад, паказваецца, што прыём дзяцей у арганізацыі праводзіцца пры прадастаўленні спраўкі з інфармацыяй пра адсутнасць кантакту першага ўзроўню па COVID-19 па месцы жыхарства (знаходжання), выдадзеных у тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, і правядзення тэрмаметрыі. Гэта ж тычыцца і работнікаў.

Дзецям ва ўзросце 6 гадоў і старэй з замежных дзяржаў неабходны медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19, выкананага метадам ПЛР-дыягностыкі не пазней трох сутак да даты перасячэння дзяржмяжы.

У час знаходжання дзяцей у лагеры павінны быць створаны ўмовы, якія прадугледжваюць выкананне прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыяваньня. Гаворка ідзе пра максімальны разьяднаньня работнікаў розных атрадаў і дзяцей пры пражыванні, арганізацыі сну, харчавання, атрадных і іншых мерапрыемстваў. У аздараўленчых (спартыўна-аздараўленчых) лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей, у прыватнасці, агульная колькасць дзяцей ва атрадзе павінна быць не больш за 15 (дапускаецца да 20 пры недаборы другога атрада). Прадугледжваецца арганізацыя і харчаванне дзяцей аздараўленчых (спартыўна-аздараўленчых) лагераў на ўласнай базе (аб'екце харчавання). За кожным атрадам замацоўваюцца асобныя памяшканні. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.