Вы тут

Інструктар аўташколы ў Гродне прысвоіў 260 л паліва


Інструктар аўташколы ў Гродне зэканоміў і прысвоіў 260 л паліва. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Падчас заняткаў з вучнямі 33-гадовы інструктар дамогся добрых паказчыкаў эканоміі паліва. «Вось толькі бензін мужчына вырашыў не захоўваць на балансе прадпрыемства, а прысвойваў сабе. За пяць месяцаў міма бака службовага аўтамабіля сышло 260 л бензіну на агульную суму каля Br460», — распавялі ў міліцыі.

Нястачу падчас праверкі выявілі супрацоўнікі БЭЗ. Зараз у дачыненні да інструктара ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне альбо растрата».

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.