Вы тут

Выканкамы будуць вызначаць пералікі непрыдатных для эксплуатацыі аб'ектаў ваенных гарадкоў


Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты будуць самастойна вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектаў ваенных гарадкоў. Гэта прадугледжана ўказам ад 13 мая 2021 года нумар 184 «Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектах былых ваенных гарадкоў», паведамляе БЕЛТА.


Як растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці, раней указам Прэзідэнта ад 17 жніўня 2010 года нумар 428 «Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектах былых ваенных гарадкоў» быў устаноўлены пералік такіх аб’ектаў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні арганізацый, а таксама прадугледжана вызваленне гэтых арганізацый ад вылічэння і выплаты зямельнага падатку на зямельныя ўчасткі, занятыя гэтымі аб’ектамі, да моманту іх выбыцця.

Цяпер большасць пазіцый пераліку патрабуе ўдакладнення ў сувязі са змяненнем назвы, інвентарнага нумара, адраса аб’екта альбо арганізацыі, у гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якой ён знаходзіцца. Акрамя таго, многія аб’екты, уключаныя ў пералік, ужо ўключаны ў гаспадарчы абарот альбо знесены.

«У сувязі з гэтым абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам указам нумар 184 прадастаўляецца права самастойна вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектаў ваенных гарадкоў, размешчаных на іх тэрыторыі, у тым ліку тых, якія немэтазгодна ўключаць у гаспадарчы абарот альбо зносіць, а таксама штоквартальна ўносіць у іх змяненні», — расказалі ў камітэце.

Такі парадак прадаставіць магчымасць ажыццяўляць аператыўны ўлік аб’ектаў былых ваенных гарадкоў, падтрымліваць яго ў актуальным стане і забяспечваць дакладнасць размешчаных у ім звестак, лічаць у Дзяржкаммаёмасці.

Захоўваючы ў цэлым падыходы аб вызваленні дзяржаўных арганізацый, у гаспадарчым веданні альбо аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца аб’екты былых ваенных гарадкоў, ад выплаты зямельнага падатку, такая льгота ў адпаведнасці з указам нумар 184 можа быць атрымана па рашэнні мясцовых органаў улады на тэрмін не большы за 5 гадоў.

На думку спецыялістаў камітэта, гэта дасць магчымасць улічваць фінансава-гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства, а таксама будзе стымуляваць балансатрымальнікаў аператыўна прымаць меры па ўключэнні аб’ектаў былых ваенных гарадкоў у гаспадарчы абарот.

Таксама ўказам нумар 184 прадугледжана раней дзеючая норма аб вызваленні балансатрымальнікаў аб’ектаў былых ваенных гарадкоў ад падатку на нерухомую маёмасць, калі такія аб’екты па аб’ектыўных прычынах не могуць быць уключаны ў абарот альбо знесены і ўключаны ў адпаведныя пералікі.

Разам з тым дакументам устанаўліваюцца крытэрыі, якія забяспечваюць празрыстасць працэдуры фарміравання гэтых пералікаў, што даюць магчымасць прадухіліць уключэнне ў іх такіх аб’ектаў для ўхілення ад работы па ўключэнні іх у эканамічны абарот.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца абавязак дзяржаўных арганізацый, у гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца невыкарыстоўваемыя і непрыдатныя для эксплуатацыі аб’екты былых ваенных гарадкоў, забяспечваць рэалізацыю мерапрыемстваў па абмежаванні доступу на такія аб’екты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.