Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Сёння мы ўсе смуткуем. Мы страцілі герояў, якія паставілі жыццё сваіх суайчыннікаў вышэй за ўласнае


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Выявіўшы бяспрыкладную мужнасць, яны адвялі самалёт, які падаў, ад жылых дамоў, прадухіліўшы шматлікія ахвяры. Няма слоў, здольных змякчыць боль страты для родных і блізкіх. Але ёсць памяць, якая разам з гэтым болем і бясконцай удзячнасцю за подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, сёння ў Баранавічах разбіўся ваенны самалёт, які ажыццяўляў палёт з аэрадрома 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы. На ўзлёце штурмавік Як-130, які знаходзіцца на балансе 116-й Лідскай штурмавой авіябазы, урэзаўся ў прыватны дом на вуліцы Розы Люксембург. Падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. Пілоты, камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіябазы маёр Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык і лётчык звяна лейтэнант Мікіта Барысавіч Куканенка, загінулі. 

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.