Вы тут

Хойнікі як прыклад развіцця тэрыторыі


Сёлета ў сакавіку пастановай Савета Міністраў зацверджана Дзяржпраграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС да 2025 года. Між тым падчас апошняй паездкі па чарнобыльскіх рэгіёнах Прэзідэнт Беларусі паставіў перад урадам і мясцовымі органамі ўлады задачу па распрацоўцы праграмы развіцця раёнаў, найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гаворка не пра замену, а пра дадатак дзеючай дзяржпраграмы па развіцці чарнобыльскіх рэгіёнаў. На Гомельшчыне пад праграму будуць вызначаны крыніцы фінансавання. Асноўныя патокі сродкаў пойдуць на развіццё тэрыторый Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў.


Між тым, Хойнікшчына стала месцам правядзення семінара-нарады з удзелам кіраўніцтва Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і старшыні райсаветаў. Асаблівая ўвага дэпутацкага корпуса вобласці — аналізу работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па стварэнні камфортных умоў для пражывання людзей у раёне. Вядома, што менавіта Хойнікшчына — адна з найбольш пацярпелых тэрыторый пасля аварыі на ЧАЭС. Тады ў раёне было эвакуіравана больш за 20 тысяч чалавек, колькасць насельніцтва скарацілася амаль удвая. Перасталі існаваць 49 з 99 населеных пунктаў. Сёння раён актыўна развіваецца. За апошнія пяць гадоў тут пабудавана сем шматкватэрных дамоў на 290 кватэр, а таксама індывідуальныя жылыя дамы, у тым ліку для шматдзетных сем'яў. Уведзена ў эксплуатацыю блочна-модульная кацельня, праведзена газіфікацыя больш чым 200 жылых дамоў у аграгарадку Глінішча. Зараз ідзе будаўніцтва новага малочна-таварнага комплексу на 700 галоў буйной рагатай жывёлы.

Праз 35 гадоў тут добра памятаюць аб чарнобыльскай трагедыі, але больш кажуць аб перспектывах, адзначае старшыня Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар. Кіраўнік райсавета распрацавала праграму семінара такім чынам, каб дэпутаты на свае вочы пабычылі, як жывуюць і працуюць людзі. На Хойніцкім заводзе гідраапаратуры азнаёміліся з вытворчай базай прадпрыемства. Зараз гэтае прадпрыемства з'яўляецца філіялам Мінскага трактарнага завода, што дазваляе забяспечваць поўную загрузку магутнасцяў. Дырэктар прадпрыемства Васіль Смальцер распавёў аб паказчыках работы, узроўні заработнай платы, сацыяльным пакеце і планах прадпрыемства. Запэўніў, што перспектывы работы на найбліжэйшыя пяць гадоў аптымістычныя.

Удзельнікі семінара таксама наведалі пагранічную заставу «Хойнікі», якая была адкрыта на тэрыторыі раёна крыху больш за год таму. Гэта новае падраздзяленне Гомельскай пагранічнай групы з комплексам аб'ектаў, што створаны пасля рэканструкцыі былога штаба ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Застава ахоўвае каля 60 кіламетраў беларуска-ўкраінскай граніцы ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Адна з перспектыўных сфер для развіцця Хонікшчыны — лесанарыхтоўка і дрэваапрацоўка. Дэпутаты азнаёміліся з работай Хойніцкага лясгасу — развіццём вытворчай базы і паказчыкамі работы, а таксама перспектыўнымі задачамі, якія стаяць перад калектывам прадпрыемства.

Між тым, на эканамічны патэнцыял раёна ўплывае і адзін з лідараў прамысловай перапрацоўкі — Палескі вытворчы ўчастак ААТ «Мілкавіта». Прадпрыемства было вядома як «Палескія сыры», а пабудавалі яго напярэдадні чарнобыльскай аварыі. На поўную магутнасць завод выйшаў у 1985 годзе, а яшчэ праз год практычна спыніў вытворчасць. У нашы дні гэта сучасная малакаперапрацоўчая вытворчасць. Прадукцыя хойніцкага прадпрыемства вядомая не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На экспарт завод пастаўляе 80 % усёй прадукцыі, якая выпускаецца. Сярод гандлёвых партнёраў — Расія, Кітай, Егіпет і Саудаўская Аравія.

Сёння на развіццё Хойнікшчыны разам со сродкамі дзяржаўнай праграмы па пераадольванні наступстваў чарнобыльскай катастрофы ідуць і сродкі мясцовага бюджэту. Іншая справа, што яго даходная частка можа быць больш значнай. У раённым Савеце дэпутатаў звяртаюць увагу на неабходнасць прэферэнцый прыватнаму бізнесу. Раён тэрытарыяльна знаходзіцца далёка ад патэнцыяльных партнёраў, што стрымлівае развіццё гэтага сектара. Між тым, сёння менавіта Хойнікшчыну абралі для развіцця бізнесу амаль 290 прадпрымальнікаў, і пашырэнне прыватнай ініцыятывы раённыя ўлады намераны і далей актыўна падтрымліваць.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота аўтара

Загаловак у газеце: Хойнікі як прыклад развіцця тэрыторыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.