Вы тут

Парламентрыі абмеркавалі пераход да адзінага дня галасавання ў краіне


Такую прапанову ў Авальнай зале агучыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля ЯКУБІЦКАЯ. Удасканаленне Канстытуцыі ў частцы магчымасці правядзення галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў у адзін дзень парламентарыі абмеркавалі на сумесным пасяджэнні. Ідэя выклікала бурныя дыскусіі.


Трэба сказаць, што яна не мае канкрэтнага аўтарства і хутчэй народная, бо прапановы не праводзіць выбары кожны год (у мясцовыя Саветы, парламенцкія выбары), а выбіраць заканадаўцаў у межах адзінай электаральнай кампаніі гучалі ў фармаце агульнанацыянальнага дыялогу яшчэ з мінулай восені. Ініцыятыву адзінага дня галасавання пасля рэферэндуму падтрымалі ўсе члены камісіі па мадэрнізацыі Асноўнага Закона краіны.

Даведка МС

Сёння тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў абмяжоўваецца чатырма гадамі. Наступныя выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы 29-га склікання, згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, павінны адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года.

— Цяпер праводзіцца актыўная работа Канстытуцыйнай камісіі над праектам змяненняў Асноўнага Закона краіны, які ў наступным мяркуецца вынесці на рэферэндум. У працэсе пасяджэнняў камісіі абмеркаваны канстытуцыйныя навацыі, звязаныя з удасканаленнем выбарчай сістэмы Беларусі. У ходзе работы камісіі было выказана кансалідаванае меркаванне аб мэтазгоднасці пераходу на адзіны дзень галасавання пры выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады. Адзначу, што ўсе прапановы, якія паступаюць у камісію, грунтуюцца на ініцыятывах, выказаных на дыялогавых пляцоўках, пры сустрэчах у калектывах, на асабістых прыёмах, пры пісьмовых зваротах грамадзян, — цытуе БелТА члена Савета Рэспублікі, члена Канстытуцыйнай камісіі Наталлю Якубіцкую.

Парламентарый падкрэсліла, што пры падтрымцы грамадзянамі праекта абноўленай Канстытуцыі на рэферэндуме паўнамоцтвы дэпутатаў, абраных у склад мясцовых Саветаў, у студзені 2022 года будуць падоўжаны толькі да адзіных выбараў у Нацыянальны сход і мясцовыя Саветы. Гэта значыць, да лістапада 2023 года.

— За такі кароткі прамежак часу дэпутаты не змогуць у поўнай меры рэалізаваць свае дэпутацкія паўнамоцтвы, раскрыць свой патэнцыял. Электаральная кампанія пацягне дадатковыя фінансавыя, арганізацыйныя і тэхнічныя выдаткі, — адзначыла яна. 

— Сёння мы разумеем, што нашаму грамадству патрэбна эканамічная і палітычная стабільнасць. З улікам таго, што правам ініцыіравання ўнясення змяненняў у Канстытуцыю надзелены кіраўнік дзяржавы ці не менш як 150 тысяч грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам, прапануецца разгледзець пытанне аб звароце да Прэзідэнта з просьбай унясення праекта закона ў парламент аб змяненні артыкула 118 Канстытуцыі ў частцы павелічэння тэрмінаў паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Адзначым, што да канчатковага рашэння палатамі парламента гэтае пытанне будзе ўсебакова абмеркавана ў пастаянных камісіях палат парламента.

Каментарый у тэму

Сяргей СІВЕЦ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:

— Не варта забывацца пра тое, што мы рэфармуем свой Асноўны Закон. Палітычная сістэма, якая ёсць сёння, падлягае мадэрнізацыі. У тым ліку ў частцы фарміравання прадстаўнічых органаў улады. Мы шмат дыскутуем пра тое, што выбарчая сістэма, магчыма, таксама падлягае сур'ёзнай трансфармацыі. Але, напэўна, адзінае пытанне, якое абмяркоўвалася і ў рамках Канстытуцыйнай камісіі, і раней на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх прыёмных, пры зваротах грамадзян і не выклікала ніякіх спрэчак, а, наадварот, кансалідаваную пазіцыю, — гэта пытанне неабходнасці ўвядзення адзінага дня галасавання на выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады, — адзначыў сенатар.

Ён удакладніў, што мае на ўвазе парламент, мясцовыя Саветы дэпутатаў. Сяргей Сівец лічыць, што такі крок дазволіць надаць стабільнасць палітычнай сістэме, спрасціць камунікацыю дэпутатаў мясцовых Саветаў з калегамі з парламента, прадстаўнікамі органаў выканаўчай улады, інстытутамі грамадзянскай супольнасці, з выбаршчыкамі — у частцы рэалізацыі дэпутацкіх паўнамоцтваў. Таму што за невялікі дэпутацкі тэрмін у мясцовых Саветах складана выбудаваць моцныя і эфектыўныя сувязі.

У ліку іншых аргументаў гучаў наступны: у выпадку ўвядзення адзінага дня галасавання адбудзецца істотная эканомія бюджэтных сродкаў на правядзенне кампаніі.

Загаловак у газеце: Тэрміны і паўнамоцтвы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».