Вы тут

Марзалюк: Наша задача — спыніць усё тое, што памнажае нянавісць


Аб законах, якія датычацца недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму, сваімі думкамі падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк:


— Усім тым, хто лічыць, што гэтыя законы жорсткія, я рэкамендаваў бы пазнаёміцца з заканадаўствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Нават тыя рэчы, якія прынялі ў нас, больш ліберальныя, чым у немцаў. У любым нармальным цывілізаваным грамадстве экстрэмізм знаходзіцца пад забаронай. У цывілізаваных краінах нават існуе забарона на прафесію, калі выказваюцца экстрэмісцкія погляды. У Еўропе такіх людзей проста не дапусцяць выкладаць ва ўніверсітэце.

У інтэрнэце можна знайсці шмат крыптанацысцкіх сайтаў, блогаў, дзе ўхваляюцца як героі тыя людзі, якія супрацоўнічалі з фашыстамі — зараз яны аб'яўляюцца героямі беларускага народа. Усе гэтыя рэчы ўлічваліся пры прыняцці беларускіх заканадаўчых актаў супраць нацызму і экстрэмізму. Наша задача — спыніць усё тое, што памнажае нянавісць, што разбурае нацыянальную кансалідацыю беларусаў, усё тое, што пагражае нашай дзяржаве. На гэта скіравана наша права, заканадаўства, і на гэтым робіцца галоўны акцэнт. Гэта зроблена для таго, каб людзі зразумелі, што памнажэнне нянавісці і распаўсюджванне нацызму караецца і па міжнародным, і па нацыянальным праве. Нашы законы цалкам адпавядаюць усім крытэрыям, якія прымяняюцца да такіх актаў, і, паўтаруся, у некаторых момантах яны нават больш мяккія, чым у іншых.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.