Вы тут

​Чырвоны Крыж удзяляе асаблівую ўвагу ветэранам


У маі стартаваў месячнік Чырвонага Крыжа, прымеркаваны да стагоддзя арганізацыі. Падчас яго праходзяць розныя піяр-кампаніі: урачыстае віншаванне медыцынскіх сясцёр міласэрнасці, інфармацыйныя і фандрэзінгавыя акцыі (дзейнасць па зборы сродкаў) да дня сям'і, дня абароны дзяцей, дня прафілактыкі тытунекурэння. І, канешне, асаблівую ўвагу аддадуць нашым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Клопат пра іх не заканчваецца са святамі, прысвечанымі Дню Перамогі. Адным з цікавых праектаў стала акцыя «Равеснік Беларускага Чырвонага Крыжа».


На працягу месяца супрацоўнікі і валанцёры гарадскіх і раённых арганізацый Беларускага Чырвонага Крыжа наведаюць і павіншуюць пажылых людзей, якім ужо пад сто гадоў. З моманту старту акцыі, напрыклад, на Брэстчыне ўжо павіншавалі дзевяць імяніннікаў — у Баранавічах, Кобрыне Брэсце, Іванаве і Маларыце. Безумоўна, акрамя падарункаў, юбіляры пачулі шмат слоў падзякі, у тым ліку і за мірнае неба, за мужнасць і любоў да жыцця.

Для Марыі Паўлаўны Ткачовай, якой днямі споўнілася сто гадоў, прыход гасцей стаў сапраўдным сюрпрызам. Жанчына прыняла іх з радасцю, расказала пра свой няпросты лёс: як перажыла голад першых дзесяцігоддзяў пасля рэвалюцыі, блакаду Ленінграда, дзе яна адна з усёй сям'і выжыла, як скончылася вайна, і таму Дзень Вялікай Перамогі для яе значыць не менш, чым такая юбілейная дата. Жыццё працягваецца, і жанчына па-ранейшаму любіць чытаць кнігі і вырошчваць кветкі. Цяпер час ад часу дапамагае дачцэ сачыць за невялікім агародам.

Старшыня Баранавіцкай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Людміла Шубіч уручыла імянінніцы кветкі і падарунак ад Чырвонага Крыжа і пажадала здароўя і бадзёрасці духу, шчыра падзякавала за шматгадовую працу, багаты жыццёвы вопыт і жыццёвую мудрасць.

Прадстаўнікі з Чырвонага Крыжа пачуюць яшчэ не адну кранальную гісторыю жыцця падчас акцыі. Але ж гэты праект не адзіная магчымасць размаўляць з людзьмі, на долю якіх выпала перажыць вайну. Супрацоўнікі і валанцёры дапамагаюць ветэранам справіцца са штодзённымі справамі і бытам: дапамагаюць прыбіраць, рабіць пакупкі, аплачваюць квітанцыі, аддаюць неабходнае ў рамонт. Сёстры міласэрнасці клапоцяцца пра тых, каму неабходны медыцынскі догляд дома. Ім важна, каб нашы ветэраны не заставаліся адзінокімі, адчувалі клопат і заўсёды ведалі, што Чырвоны Крыж побач і ў будні, і ў святы.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.