Вы тут

Мінпрыроды запрашае ўзяць удзел у «Ecology Expo — 2021»


Мінпрыроды запрашае ўзяць удзел у 1-й Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выстаўцы-форуме «Ecology Expo — 2021» і XVІ Рэспубліканскім экалагічным форуме, якія пройдуць 3-5 чэрвеня ў Мінску.


Удзел у гэтых мерапрыемствах — унікальная магчымасць для росту дзелавой актыўнасці, абмену перадавым і міжнародным вопытам у экалагічнай сферы.

У рамках выстаўкі-форуму будзе прадэманстраваны комплекс інавацыйных ідэй, вытворча-тэхналагічных дасягненняў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У ліку прыярытэтаў — работа па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, пераход на зялёныя тэхналогіі, падтрымка ўстойлівых мадэляў спажывання і вытворчасці, экалагічна дружалюбны лад жыцця.

Асноўная тэма XVІ Рэспубліканскага экалагічнага форуму — «Уцягванне грамадскасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў». Работа будзе арганізавана ў фармаце пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый, а таксама разнастайных акцый, прэс-мерапрыемстваў, канцэртнай праграмы, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай скіраванасці.

Плануецца, што ў мерапрыемствах на працягу трох дзён возьме ўдзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, уключаючы міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.

Упэўнены, што дзякуючы нашым сумесным намаганням «Ecology Expo — 2021» і XVІ Рэспубліканскі экалагічны форум стануць агульнанацыянальнай дыялогавай пляцоўкай і дазволяць выйсці на новыя кірункі развіцця зялёных тэхналогій, будуць спрыяць наладжванню дзелавых кантактаў у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

Час правядзення

                                                                          Назва мерапрыемства

3 чэрвеня 2021 года

11.30 – 13.00

Урачыстае адкрыццё выставы-форума і экалагічнага форума, агляд экспазіцыі

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

10.00 –14.00

Работа маладзёжнай інтэрактыўнай пляцоўкі «Зялёныя школы: важна, патрэбна, цікава!»

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

13.30 – 15.00

Работа інтэрактыўнай пляцоўкі «Маладзёжныя паслы МУР: пра экалогію неабходна клапаціцца»

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

10.00 – 18.00

Кірмаш-фестываль «Пастарнак», вулічная святочная праграма

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14, адкрытая пляцоўка)

14.00 – 16.00

Правядзенне тэматычных мерапрыемстваў: (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

VI Міжнародны водны форум «Крыніцы Беларусі»

Тэматычная секцыя, прымеркаваная да 20-годдзя ГКЭС Мінпрыроды «Далучэнне грамадскасці да прыняцця экалагічна значных рашэнняў»

Тэматычная секцыя «Аб захаванні і аднаўленні натуральных экасістэм»

4 чэрвеня 2021 года

9.00 – 12.30

Наведванне прадпрыемстваў дэлегацыямі форума (па асобным плане)

10.00 – 16.00

Работа маладзёжнай інтэрактыўнай пляцоўкі «Зялёныя школы: важна, патрэбна, цікава!»

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

 

Правядзенне тэматычных мерапрыемстваў:

9.00 – 12.30

Секцыйныя пасяджэнні VI Міжнароднага воднага форума «Крыніцы Беларусі»

(працяг першага дня, гасцініца «Беларусь», вул. Старажоўская, 15)

10.00-12.00

Кліматычнае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь з улікам прыняцця «Зялёнага пагаднення» ЕС

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

10.00-12.00

Круглы стол «Удасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі»

(выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

9.30-12.30

Правядзенне фінала экалагічнага конкурса «Belarus Green Awards 2021» (выставачны комплекс, пр. Пераможцаў, 14)

14.00-16.00

Пленарнае пасяджэнне «Новыя падыходы да фарміравання экалагічнай палітыкі праз прызму «зялёнага» развіцця» (гасцініца «Вікторыя», пр. Пераможцаў, 59, кангрэс-хол «Юпіцер»)

16.00-16.20

Цырымонія ўзнагароджання

(гасцініца «Вікторыя», пр. Пераможцаў, 59, кангрэс-хол «Юпіцер»)

Андрэй ХУДЫК, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Удзельнічай! Думай! Вырашай ЭкаЛагічна!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.