Вы тут

У кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Алеся Бадака


Ад «Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын» — да «Адзінокага васьмікласніка...»

Паэта, празаіка, дзіцячага пісьменніка Алеся БАДАКА (нарадзіўся ў 1966 годзе на Берасцейшчыне) добра ведаюць чытачы розных узростаў. Піша ён нетаропка, а калі зрабіць агледзіны ўсяго створанага ім — збіраецца перад вачыма сапраўдная бібліятэка. Новая кніга Алеся Бадака «Ідэальны чытач» толькі што пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». І першая яе прэзентацыя адбудзецца заўтра, 26 мая, у 16.30 у сталічнай кнігарні «Акадэмкніга».


Ва ўсіх, хто прыйдзе ў гэты дзень у краму па праспекце Незалежнасці , 72, будзе магчымасць набыць новы зборнік аповесцяў і апавяданняў вядомага пісьменніка, атрымаць ад яго даравальны надпіс. Між іншым, менавіта ў «Акадэмкнізе» шырока разгорнуты гандаль кнігамі з аўтографамі. Так што нават на прэзентацыі «Ідэальнага чытача» можна набыць кнігі з аўтографамі Раісы БАРАВІКОВАЙ, Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА, Кацярыны ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ, Паўла ГУШЧЫНЦА, Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ, Надзеі ЯСМІНСКАЙ, Інэсы ПЛЕСКАЧЭЎСКАЙ... Пройдуць гады — і, будзьце ўпэўнены ў гэтым, у сённяшняга пакупніка такіх сапраўды «цёплых» кніг, надзеленых прысутнасцю аўтараў, з’явіцца магчымасць мець сапраўдную бібліятэку рарытэтаў. Дарэчы, «Акадэмкніга» аказвае і паслугі адпраўкі кніг па ўсёй краіне — праз сістэму «Кніга — поштай».

Што да зборніка Алеся Бадака «Ідэальны чытач», то ў кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем. Апошні раздзел кнігі складаюць «Запіскі на хаду» — эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар пачынаў свой шлях у літаратуру.

У кнізе Алеся Бадака «Ідэальны чытач» не пакінуць чытача раўнадушным аповесці «Нелюдзімы» і «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», апавяданні «Душа твая светлая», «Дождж ліў як з вядра», «Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын», «Уцёкі на край дажджу», «Па той бок адлюстравання», «...І мора шум у цемрадзі пакоя», «Ідэальны чытач», «Сабака, які забыў сваё імя», «Баптыстка». Вось у імя нераўнадушнай увагі да беларускага слова «Акадэмкніга» і Выдавецкі дом «Звязда» і запрашаюць у кнігарню па праспекце Незалежнасці, 72 самых розных чытачоў ды пакупнікоў кнігі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.