Вы тут

«Зубру» — 30 гадоў


Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «Зубр» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначыў сваё 30-годдзе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, кіраўнікі спецыяльных падраздзяленняў, ветэраны атрада і іншыя ганаровыя госці.


Фота: pixabay.com

Аляксандр Вальфовіч агучыў віншаванне Кіраўніка дзяржавы і адзначыў асабісты склад дзяржаўнымі ўзнагародамі.

— У страі стаяць найлепшыя прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, — сказаў ён. — Назва атрада кажа аб прызначэнні і задачах, якія перад ім стаяць. Атрад, які ў найкарацейшыя тэрміны гатовы выканаць задачы перш за ўсё па выратаванні жыцця людзей на любой тэрыторыі. Структура атрада дазваляе выканаць шырокі спектр задач і кажа пра тое, што тут знаходзяцца спецыялісты высокага класа.

Начальнік Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС палкоўнік унутранай службы Ігар Зарэмба нагадаў, што атрад быў створаны ў 1991 годзе для эфектыўнага рэагавання на найбольш складаныя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару: уцечкі небяспечных хімічных рэчываў, абвальванне будынкаў, радыяцыйныя аварыі і іншыя. Зараз у камандзе прафесіяналаў — альпіністы, хімікі, выбухатэхнікі, вадалазы, кінолагі, атэставаныя па стандартах ААН для правядзення аварыйна-ратавальных работ і за мяжой.

— Наш атрад — адзінае ратавальнае падраздзяленне ў краіне, якое ў 2013 годзе прайшло атэстацыю па міжнародных стандартах ААН, у 2018 годзе паспяхова яе пацвердзілі, і сёння наш атрад рэкамендаваны да прыцягнення для ліквідацыі надзвычайных сітуацый па ўсім свеце. Работнікі атрада прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў паводкі ў Сербіі ў 2014 годзе. Выбуховатэхнічная служба атрада праводзіць унікальную па сваёй складанасці значную аперацыю па дэмантажы аварыйных будынкаў і збудаванняў. За гісторыю службы праведзена больш чым 200 такіх работ, — расказаў Ігар Зарэмба.

Падчас урачыстасці прайшоў рытуал уручэння Сцяга кіраўніку атрада.

— Дзякую асабовы склад за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, адзначаю ўклад ветэранаў у станаўленне элітнага падраздзялення міністэрства па ліквідацыі надзвычайных сітуацый рознай ступені складанасці, — сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. — Абсалютна невыпадковая міжнародная акрэдытацыя нашага падраздзялення. Будзьце заўсёды сумленныя перад сабой, любіце працу, беражліва стаўцеся да калектыву. Ваша прафесія вельмі ганаровая. Ратаванне людзей — не толькі мужнасць, адвага і доблесць, але яшчэ і вялікі дар кожнага, хто выконвае задачы па прызначэнні.

Ганаровыя госці высадзілі памятную алею — 30 піхт у гонар юбілею атрада. А затым прысутныя азнаёміліся з аварыйна-ратавальнай і спецыяльнай тэхнікай, здольнай выконваць практычна любыя задачы па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».